…І прыдбаў гэты дом. Мікола Адам

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу …І прыдбаў гэты дом - Мікола Адам страница 12

…І прыдбаў гэты дом - Мікола Адам Жаночыя лёсы

Скачать книгу

ратаваць сябе. Ёй давялося ўсё рабіць самой. Напружвацца да знямогі, да цемры ў вачах, да разрыву аорты і селязёнкі, але цягнуць бацьку ў бяспечнае месца праз снег, правальваючыся ў яго па калені за крокам крок, і буран, што наляцеў неўзабаве і кідаўся на дзяўчыну раз’ятраным каршаком. Так некалі выцягвалі на сабе параненых з поля бою маладзенькія кволыя на выгляд санітаркі, маючы за плячыма ўсяго сямнаццаць ці васямнаццаць гадоў.

      Чаго яна панеслася за ім? Хто ён ёй такі, каб рызыкаваць уласным жыццём дзеля ягонага жыцця? Вось іменна – ніхто! Але ён так адчайна біўся, як сапраўдны леў, з Агайдарам і яго сябрукамі, што міжволі выклікаў захапленне і павагу Зарыны, якая цаніла ў мужчынах менавіта звярыны пачатак і характар. У бацьку яна разгледзела сапраўдны мужчынскі характар. Нехта ў тым, што зрабіў мой бацька, убачыць глупства, нелагічнасць і дурную браваду. Зарына ж убачыла мужчыну, які мужчынам не прыкідваўся, як амаль усе, каго яна ведала. На жаль, такія доўга не жывуць.

      Колькі яму? Дваццаць два ці дваццаць тры гады? Максімум дваццаць пяць! Агайдар старэйшы за яго ў любым выпадку, як і сябрукі ягоныя. Зарына не магла адвесці вачэй ад бацькі, які сапраўды нагадваў ёй льва, атакаванага зграяй шакалаў. Ён быў прыўкрасны!

      Аднак хэпі-энд бывае толькі ў амерыканскіх фільмах. У савецкай рэчаіснасці заўсёды перамагае калектыў. Бацьку калектыўна загасілі, зноў забралі ўсе грошы, знялі з рукі гадзіннік, куплены зусім нядаўна, з металічным бранзалетам, хацелі распрануць, як у мінулы раз, усё адно прападзе дабро, але чамусьці перадумалі. Завезлі ў багажніку Агайдаравага «Запарожца» да чыгункі, якая праходзіла непадалёк ад Паўночна-Заходняга праз стэп па адмысловым насыпе, і паклалі на рэйкі. Спяшаючыся, забыліся пра Зарыну, якая таксама панеслася да чыгункі бегма. На вялікае шчасце для бацькі, паспела своечасова.

      Яна валакла бацьку волакам, здавалася, цэлае жыццё да ФАПа – найбліжэйшага па дарозе будынка, да таго ж з тэлефонам. Адтуль выклікала «хуткую», папярэдне адамкнуўшы дзвярны замок шпількай. Пасля зацягнула бацьку ў памяшканне, села на падлогу каля дзвярэй, паклала бацькаву галаву сабе на калені і нешта заспявала па-казахску, шчымлівае і пяшчотнае, гладзячы далонямі ягоны твар.

      У бальніцы бацька не затрымаўся. Апрытомнеўшы з дапамогай дзяжурнага ўрача і медсясцёр, падзякаваў і рушыў да выхада. Яго хістала з боку ў бок, як матроса на караблі ў шторм, але на нагах ён устояў. Зарына раззлавалася на яго, калі пабачыла побач з сабой. Яна сядзела на кушэтцы ў вестыбюлі і чакала невядома чаго ці каго, хутчэй за ўсё таксі, якое выклікала незадоўга. Бацька плюхнуўся на кушэтку поруч з ёю. Дзяўчыне давялося везці яго да сябе.

      У Зарыны бацька добра выспаўся, і сон замяніў усялякія лекі. Прачнуўшыся (а спаў цэлыя суткі і палову наступных прыхапіў), бацька адчуў нечуваны голад. Ён падмёў усё, што знайшоў у лядоўні на кухні. Тады сеў каля падаконніка, адчыніў фортку і закурыў, міжволі моршчыўся ад дотыку цыгарэты да пабітых вуснаў. Тое, што знаходзіўся адзін у чужой кватэры, яго не здзівіла. Бацька памятаў усё, што з ім адбылося.

Скачать книгу