Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве. Лявон Карповіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве - Лявон Карповіч страница 33

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго алюстраваньнем у мастацтве - Лявон Карповіч

Скачать книгу

марка прысьвечана Левію. На ёй малюнак двайнога чатырохвугольнага нагрудніка з 12 каштоўнымі камянямі (па ліку плямёнаў Ізраілевых). Патомкамі Левія былі Майсей і Аарон, зь якіх пачалася лінія служыцеляў у Храме Ерусалімскім.

      Сыны Леі. Сымбаль роду Сымона. Сымбаль роду Левія. Сымбаль роду Юды. Маркі пошты Ізраілю, выдадзеныя ў 1955 годзе

      Чацьвёртая марка з відарысам льва – сымбаля Юды. Калі Якаў благаслаўляў Юду, то сказаў наступныя словы: «Малады леў Юда, са здабычы, сыне мой, ты вяртаешся» (Быцьцё 49:9). І далей «Не адыдзе скіпэтар ад Юды і заканадаўца ад сьцёгнаў ягоных, пакуль ня прыйдзе Прымірэнец, і Яму пакорлівасьць народаў» (Быцьцё 49:10). Згодна з гэтай запаведзьдзю Юда стаў Прабацькам галоўнага ізраільскага роду. З гэтага роду паходзіць Давід і заложаная ім дынастыя, якая кіравала да 587 году да Р.Х. аж да Вавілонскага выгнаньня. З роду Юды паходзіць Язэп, муж Дзевы Марыі і апякун Ісуса Хрыста.

      На пятай марцы, прысьвечанай Дану, вагі – сымбаль справядлівага вырашэньня спраў. «Дан будзе судзіць народ свой, як адно з каленаў Ізраіля…» (Быцьцё 49:16).

      Сыны Валлы. Сымбалі родаў Дана і Напталіма. Маркі пошты Ізраілю, выдадзеныя ў 1955 годзе. Сыны Зелфы. Сымбалі родаў Гада і Ашэра. Маркі пошты Ізраілю, выдадзеныя ў 1956 годзе

      Відарыс касулі на шостай марцы, прысьвечанай Напталіму – спасылка на дабраславенства Якуба: «Напталім – вольная касуля, гаварыцьмеш прыгожыя словы» (Быцьцё 49:21).

      У 1956 годзе Пошта Ізраіля працягнула выпускаць сэрыю марак, якія паказваюць астатніх сыноў Якуба.

      Сёмая марка паказвае сымбаль роду Гада, а менавіта намёт, які падкрэсьлівае характар Гада, як воіна.

      Восьмая марка ў гонар роду Асіра. Яго сымбаль – дрэва. Дрэва на Блізкім Усходзе зьяўляецца сымбалям урадлівасьці, дастатку і багацьця.

      Дзявятая марка прысьвечана роду Ісахара. Яго сымбаль сонца і зоркі. У першай кнізе летапісе сказана, што нашчадкі Ісахара адрозьніваліся глыбокім разуменьнем часу і «якія ведалі, што калі належала рабіць Ізраілю» (Першая Летапісаў 12:32). Сонца і зоркі – вобразнае стаўленьне да гэтага.

      Сыны Леі. Сымбаль роду Ісахара. Сымбаль роду Забулона. Маркі пошты Ізраілю, выдадзеныя ў 1956 годзе. Сыны Рахелі. Сымбаль роду Язэпа. Сымбаль роду Веньяміна. Маркі пошты Ізраілю, выдадзеныя ў 1956 годзе

      Дзясятая марка адлюстроўвае сымбаль роду Завулона – карабель. Гэта вельмі дзіўна, улічваючы, што старажытныя Ізраільцяне былі людзьмі пустыні і рэдка выходзілі ў далёкія марскія выправы. Але менавіта род Завулона павінен быў стаць выключэньнем. «Завулон каля берага марскога будзе жыць і каля прыстані карабельнай, і межы яго да Сідона» (Быцьцё 49:13).

      Адзінаццатая марка паказвае сноп пшаніцы, сымбаль Язэпа. Сымбаль спасылаецца на сон Язэпа (Быцьцё 37:7), які ўяўляў сабой прадвесьце яго незвычайнага ўзвышэньня ў Егіпце. Сон, у якім сноп Язэпа падняўся і снапы яго братоў аддаюць

Скачать книгу