Эксгумацыя. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Эксгумацыя - Виктор Правдин страница 2

Эксгумацыя - Виктор Правдин

Скачать книгу

кiнуў на стол. – Васiль Мiкалаевiч, чаму Вы, атрымаўшы першую скаргу, не правялi экспертызу? Чаму адхiлiлi версiю забойства? Вось i вынiк: пракуратура горада адмянiла вынесеную Вамi пастанову.

      Смаляк маўчаў, бо добра ведаў свайго непасрэднага начальнiка: Кучкун спярша можа сарвацца нават на крык, распальваецца больш за ўсё сам, пыхкае, як самавар, а калi выгаварыцца, як кажуць, выпусцiць пару, вось тады i пачнецца сур’ёзная гаворка. Так яно адбылося i на гэты раз. Не прайшло i хвiлiны, а Кучкун ужо гаварыў пра iншыя справы, якiх Смаляк нават i не расследаваў, крычаў, што яго ўвесь час наўмысна падстаўляюць, абы не даць дарабiць да пенсii. Але, калi размова пайшла пра рамонт будынка пракуратуры, пра камп’ютары, паперу, ручкi, ён раптам на паўслове змоўк, неяк вiнавата паглядзеў на Смаляка. У пакоi ўсталявалася цiшыня, i толькi стары вентылятар натужлiва i бесперапынна рабiў сваю справу. Кучкун падхапiў са стала сваю люльку, чыркануў запалкай i, прысмальваючы, хуценька запыхкаў.

      Пасля iмпэтнага маналога пракурор колькi часу маўчаў, вiдавочна, чакаючы ад Смаляка апраўданняў, але следчы быў упэўнены ў сваёй праваце i не лiчыў патрэбным даказваць ужо даказанае. Першы парушыў маўчанне Кучкун:

      – Гэтая скарга сама па сабе нiчога не значыць, але ў мяне ўжо тры разы цікавіліся, як iдзе расследаванне.

      Смаляк адарваўся ад папер i зацiкаўлена паглядзеў на пракурора. Кучкун шматзначна тыцнуў пальцам угору.

      – I не толькi з гарадской пракуратуры, – стомлена зазначыў ён. – А справа звычайная, выедзенага яйка не вартая. Родзiчы нябожчыка ўчапiлiся ў спадчыну i не могуць падзялiць. Магла б i мiлiцыя разабрацца… – пракурор цяжка ўздыхнуў i, унiкаючы глядзець Смаляку ў вочы, дадаў: – З табой згодзен, пастанова вынесена правiльна, але трэба дапрацаваць. Гэта загад.

      Смаляк зразумеў, што размова скончана, узяў са стала папку са справай Альховiка i, так, не сказаўшы нiводнага слова падчас размовы, пакiнуў кабiнет начальнiка.

      2

      Смаляк у дэталях памятаў першую сустрэчу з Вярбiцкай, якая пакiнула аб сабе прыемнае ўражанне. Цiхмяная, добра складзеная брунетка трыццацi пяцi гадоў, шчыра, iншы раз нават наiўна адказвала на пытаннi следчага, а калi прыгадвала Альховiка, прыкладвала насоўку да вiльготных вачэй i паспешлiва жагналася на пусты кут, жадаючы памерламу царства нябеснага. Жыла яна са старымi бацькамi i двума сынамi-пагодкамi, трынаццацi i дванаццацi гадоў, у невялiкай двухпакаёвай кватэры-хрушчоўцы. Дзяцей гадавала адна i зразумела было, чаго яна бралася за ўсялякую работу. У душы Смаляк быў задаволены i ўхваляў нябожчыка Альховiка за тое, што змянiў завяшчанне на карысць Вярбiцкай i яе дзяцей.

      А другой гадзiне Смаляк выйшаў з метро i няспешна падаўся па вулiцы Валгаградскай у прыватны сектар, уяўляючы, як заўтра паедзе з сынам i жонкай на возера. Можна было праехаць некалькi прыпынкаў, але парыцца ў душным, прагорклым аўтобусе не было анiякага жадання, i ён пашыбаваў па шматлiкiх пыльных вулачках прыватнага сектара. Праз

Скачать книгу