Эксгумацыя. Виктор Правдин
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Эксгумацыя - Виктор Правдин страница 4
Старая замаўчала, азiрнулася, некага шукаючы, i, убачыўшы ўнучку, якая стаяла зводдаль i ўважлiва прыслухоўвалася да iх размовы, гукнула:
– Кацярына, iдзi абяры парэчкавы куст, што ля агурэчнага парнiка.
– А якая патрэба прывяла iх да Вас? – паспешлiва пацiкавiўся Смаляк, шкадуючы, што гаспадыня перапынiла ўспамiн.
– Iх i Вярбiцкую турбавала адно – тастамент.
– А Вы не маглi б расказаць падрабязней? – настойлiва дапытваўся следчы, якому раптам здалося, што старая вагаецца, вырашае, расказваць усё, што ведае, цi, як падчас першай сустрэчы, прамаўчаць, спаслаўшыся на старасць i склероз. – Справа звычайная, жыццёвая, – падбухторваў ён, – не могуць людзi спадчыну падзялiць, вось i пiшуць, а мы разбiрайся, быццам iншых спраў няма. Зноў прыйдзецца Вас выклiкаць у пракуратуру.
– Я вось што скажу, – крыўдлiва загундосiла старая, – пiшыце цяперака, бо не пайду ў вашыя кабiнеты, хворая я, калi трэба, i доктар пацвердзiць.
– То ж i я пра гэта, – паспрабаваў усмiхнуцца Смаляк.
Жанчына вiдавочна захвалявалася, бялёсыя, крыху рудаватыя вейкi нервова задрыжалi, быццам яна збiралася заплакаць, на шыi праступiлi пунсовыя плямы, пальцы на руках штохвiлiнна ўздрыгвалi. Смаляк не мог зразумець гэтай раптоўнай перамены, узбуджанасць i хваляванне перадаліся яму.
– Казiмiра Францаўна, калi нешта не так, я прыйду другiм разам, – спачувальна прагаварыў ён.
– Што тут кожны дзень хадзiць? – запраўляючы сiвыя валасы пад выцвiлую, незразумелага колеру хусцiнку, хмыкнула старая i, цяжка ўздыхнуўшы, дадала: – Ад вас не адчэпiшся, праўду людзi кажуць, што лепш не звязвацца.
– Можа, яны Вам пагражалi?
– Каго мне цяперака баяцца? – больш спакойна зазначыла Казіміра Шашок i паглядзела Смаляку ў вочы. – Нiхто мне не пагражае, а цiкавiлiся яны Альховiкам, Вярбiцкай i жанчынай, што складала другi тастамент, не ведаю, як яе назваць па-вучонаму. Першы раз сусед адпiсаў маёмасць пляменнiкам, а за тыдзень да смерцi Вярбiцкая прывезла тую дзеўку з паперамi, паклiкала мяне за сведку i праз дваццаць хвiлiн – справа зроблена, усё стала ейнае. Якая лоўкая, шэльма! Тут усё жыццё гарбееш, укалваеш, а яна за дваццаць хвiлiн атрымала ўсё гатовае…
Смаляк толькi цяпер зразумеў сапраўдную прычыну змены настрою жанчыны, што яе так раптоўна выбiла з каляiны.
– Явiлася, не запылiлася, прынцэса! – распалялася старая. – Я пяць гадоў завiхалася вакол яго: «Фёдар Кузьмiч, грыбнога супчыку не жадаеце?.. Фёдар Кузьмiч, вось блiнчыкi са смятанкай…» Цьфу, стары дурань! Не спакусiўся б на ведзьму – жыў бы па сённяшнi дзень, –