Па той бок. Дмитрий Максимович Акулич

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Па той бок - Дмитрий Максимович Акулич страница 12

Па той бок - Дмитрий Максимович Акулич

Скачать книгу

усё таксама стаяў на месцы і глядзеў на старога. А той ужо прыйшоў у сябе і нешта мармытаў пад нос.

      Гэта быў сон…жаночы голас у маёй галаве. Я пазнаў гэты голас, голас маёй жонкі. Гэта яна мяне клікала. Яе вобраз вярнуўся да мяне, вярнулася маё імя. Маё сэрца білася часцей чым звычайна. Дзе ж яна, мая жонка, мая сям'я? Цяпер, з думкамі аб новых падзеях майго жыцця, я больш мужна стаў глядзець на сённяшні дзень.

      Я ўстаў, падышоў да старога і робата.

      – Ідзі і правер, скончылася ці бура. – сказаў я робату сонным голасам.

      Ф-11 выйшаў з памяшкання і стаў нетаропка падымацца па лесвіцы, стукаў сваімі металічнымі ступнямі. А я павярнуўся да самотнага старога. Паглядзеў на яго сумныя вочы, яны былі крыху апушчаны ўніз.

      – Усё не дарма, ўсё не дарма… – ціха, хрыплым голасам паўтараў стары. – Усё не дарма…

      Я апусціўся да яго, прысеў насупраць. Стваралася такое адчуванне, што стары не заўважае мяне. Хоць вось ён я, перад ім.

      – Ты мяне чуеш? Эй? Я тут! – пажылы працягваў сядзець, апусціўшы нос. – Як цябе завуць? – пацікавіўся я.

      – …усё не дарма… – ён зноў паўтарыў гэтыя словы, зараз жа злёгку заварушыўшыся, нібы маятнік, хістаўся ўперад‐назад.

      – Арцём. Маё імя Арцём. – я ціха прашаптаў гэта, хутчэй больш сабе, чым яму.

      – …усё не дарма…усё не дарма… – не змаўкаў стары.

      – Як ты сюды трапіў? Колькі ты тут жывеш? Што за нянавісць да СКР? – я, адзін за адным, задаваў яму пытанні, спадзеючыся, што хоць на нейкае з іх ён адкажа.

      Пачуўшы абрэвіятуру з маіх вуснаў, стары змоўк. Ён падняў вочы і з нянавісцю паглядзеў на мяне. Я падумаў, што ён памірае. Стары падняў бровы і шырока раскрыў вочы. Было непрыемна глядзець на яго, і я тут жа ўстаў, выпрастаўшы спіну.

      – Справядлівасць прыйдзе! СКР памрэ, памраце вы ўсе! Усё не дарма. – рэзка і гучна крыкнуў стары. – Справядлівасць прыйдзе! Смерць прыйдзе за кожным з вас!

      Я адразу зрабіў два крокі назад, моцна сціснуў зброю. Гэты чалавек працягваў палохаць мяне сваім поглядам. Яго выраз твару быў раз'юшаным. Голас, з якім ён крычаў, трашчаў, шыпеў ад злосці.

      – Справядлівасць прыйдзе! Вы ўсе памрэце! – крычаў стары, яго сліна вылятала з рота, чаплялася за бараду.

      Мала таго, што мяне палохаў стары, дык яшчэ я не пачуў, як робат вярнуўся і наблізіўся да мяне.

      – Буры няма. – сказаў робат за маім плячом.

      Я тузануўся, і, нібы конік, адскочыў ад яго. Уся мая мужнасць і сілы імгненна зніклі. Усё з-за старога-псіха, які балюча біў сваімі фразамі па маім слабым характары, па страхах у маёй галаве.

      Нечакана, у ва мне штосьці пстрыкнула, мяне ахапіла злосць. Я паставіў у бок вінтоўку. Потым адарваў кавалак тканіны ад адзення, якое ляжала ў куце і ім жа заткнуў рот старому. З мяне хопіць ужо гэтага вар'яцтва.

      – Ну што, Ф-11, збіраемся і праз дзесяць хвілін выходзім?! – сказаў я.

      – Я рэкамендую застацца тут на ноч. Праз пару гадзін пачне цямнець. Нам лепш выходзіць

Скачать книгу