Па той бок. Дмитрий Максимович Акулич

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Па той бок - Дмитрий Максимович Акулич страница 11

Па той бок - Дмитрий Максимович Акулич

Скачать книгу

джынсавых нагавіцах, босы. Ён моўчкі сціскаў свае худыя рукі, трымаў перад сабой пісталет. Яго цёмныя вочы кідаліся ад страху. Стары размахваў зброяй, цэліўся то ў мяне, то ў бок робата. Разгублена дрыжаў.

      – Спакойна. Апусці пісталет. Мы проста схаваліся ад буры. Выпадкова знайшлі гэты маяк. Можна нам тут схавацца? Пасля мы сыдзем. Апусці зброю, прашу. Давай пагаворым спакойна. – я пачаў размову.

      Цяпер стары наводзіў свой пісталет толькі на мяне, цэліўся мне ў галаву.

      – Я думаў, што вы ўсе даўно сышлі. Памерлі ў пясках. За мной, значыць, вярнуліся?! Я так проста не здамся. Альбо прэч адсюль, альбо я нас усіх падарву! – гучна, з ценем страху, загаварыў стары.

      У яго быў выгляд упэўненага ў сабе чалавека. Затым свабоднай рукой ён дастаў з кішэні чорны пульт, сціснуў яго і вялікім пальцам ледзь крануўся чырвонай кнопкі. А другой рукой ён па-ранейшаму цэліўся ў мяне.

      – Супакойся, стары, мы не прычынім табе зла… Мы зараз развернемся і павольна сыдзем… Пасядзім наверсе, пакуль бура не аціхне. Добра? – прадоўжыў я.

      – Прэч адсюль, СКР паганы! Ідзіце прэч, пацукі! – крычаў пажылы мужчына. – Пайшлі прэч, вырадкі! Мяне так проста не возьмеш! А-а-а-а! Я падарву ўсіх!

      І праўда, над столлю віселі вялікія квадраты выбухоўкі. Стары вар'ят не жартаваў.

      – Мы сыходзім! – сказаў я.

      Я рушыў спіной да выхаду, зрабіў першыя крокі назад. Робат зрабіў таксама крок назад, але ўжо ў паўабароце. Я патроху стаў рухацца за дзверы, але Ф-11 раптам тузануўся да старога, выцягнуў сваю руку і выбіў пульт. Хуткая рэакцыя робата за лічаныя секунды абяззброіла вар'ята. Пульт вісеў у палёце, робат не дазволіў зваліцца яму на падлогу, схапіў яго. Працягнуў мне. І адразу, нагой, выбіў пісталет з рукі старога – зброя адскочыла ў бок. Тады стары нават не паспеў тузануцца, каб націснуць на курок ці ж на вялікую кнопку пульта.

      І вось я трымаю пульт ў адной руцэ, другой жа накіраваў дула сваёй штурмавой вінтоўкі на старога. А робат стаяў блізка да гаспадара маяка і нібы чакаў чагосьці.

      – Сволачы! Сволачы! Заб'ю! – выгукнуў стары і кінуўся на мяне.

      Робат збіў яго з ног, той паваліўся перада мной. Стары хацеў было ўжо ўстаць, абапіраючыся на рукі, падымаў сваё цела, але я тут жа махнуў прыкладам вінтоўкі па яго галаве, той паваліўся на падлогу, страціўшы прытомнасць. Стары вельмі не хацеў здавацца, гэтак жа, як і я, ён не хацеў, каб усё скончылася выбухам.

      Робат забраў у мяне пульт, знайшоў пісталет старога і паклаў усе прадметы на стол. Я адцягнуў у кут гаспадара маяка, моцна звязаў яго рукі і ногі. Было пару кропель крыві на яго галаве пасля майго ўдару. Затым, я стаў абшукваць памяшканне. Святло маленькіх дыёдаў усё часцей мігцела, ціснула на вочы. Мабыць, з-за буры, прырода ўсё яшчэ працягвала шумець над намі.

      Тут я знайшоў шмат кансерваў, бутэлек, прадуктаў без тэрміну прыдатнасці. Цікава, адкуль у старога такі запас ежы? Я ўзяў адну банку для сябе, адкрыў яе і стаў

Скачать книгу