Плошча Перамогі. Ольгерд Бахаревич
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Плошча Перамогі - Ольгерд Бахаревич страница 13
Нехта дакрануўся да ягонага пляча. Ён рэзка азірнуўся. Гэта была яна, Вераніка. Верная яму – і ўсё ж нейкая варожая.
«Я так і думала, што ты прыйдзеш сюды, – прамовіла яна ціха. – Я згубіла цябе там, у палацы».
«Хадзем, – сказаў ён змрочна. – Мы прыйдзем сюды пазьней. І няхай яны толькі паспрабуюць мяне не пусьціць! Сёньня мы будзем спаць на пуховых пярынах і піць шампанскае, як паны!»
Прыціскаючыся да сьценаў, яны пайшлі далей ад плошчы, да ўжо амаль цёмных вуліц. Герольды нарэшце змоўклі. З завулкаў выходзілі людзі з паходнямі. Плошча за іхнымі сьпінамі віравала. Здавалася, яны там ніколі ня стомяцца крычаць гэтыя словы.
«Перамога!»
«Слава каралю!»
Напэўна, яны зь Веранікай выглядалі падазрона, сыходзячы з плошчы ў той самы момант, калі ўвесь горад імкнуўся сюды, каб адзначыць трыюмф. Але мундзір афіцэра ратаваў Лёксу і Вераніку ад лішніх пытаньняў. Лёксу падавалася, што яна марудзіць, ён схапіў яе за руку і пацягнуў за сабой. Ён бачыў, што Вераніцы не падабалася, як на яе глядзяць. Зь цемры выплывалі ўсё новыя твары, скажоныя радасьцю, узбуджаныя, сьлізгалі нядобрымі позіркамі па Веранічынай шыі, па голай руцэ, якую трымаў афіцэр, шчэрыліся і зьнікалі…
«Што ты будзеш рабіць? – спытала яна, калі яны ішлі па пустой вуліцы ў напрамку Старога Раўчука. – Што ты надумаў, Лёкса?»
«Ня ведаю, – адказаў ён. – Заўтра. Яшчэ ёсьць час падумаць. Што я магу зрабіць зараз? Усё ідзе міма маёй волі! Лепш памаўчы!»
Вось і ён, Стары Раўчук. Доўгая чарада шчыльна прыціснутых адзін да аднаго дамоў, у вокнах ні агеньчыка. Селядцовы смурод – і пах дражджэй зь Пякарскай вуліцы. Брук, які канчаецца за паваротам. Сабачы брэх з двароў – у якім таксама чуецца: «Перамога! Слава каралю!» Нізка павіслая над вуліцай бляшаная каўбаса, аб якую можна стукнуцца галавой, калі не нахіліцца. Далёкі прыглушаны шум плошчы. Драўляная шыльда: «Швачка Шпуль».
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.