Тэатр шчасьлівых дзяцей. Ольгерд Бахаревич

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Тэатр шчасьлівых дзяцей - Ольгерд Бахаревич страница 8

Тэатр шчасьлівых дзяцей - Ольгерд Бахаревич

Скачать книгу

Божанька, калі ён існуе, уключыў зараз сьвятло ў доме. Хаця б для таго, каб паглядзець, як мы маемся, – падумаў я. – Хаця б для таго, каб нас пакараць. Проста ўключы электрычнасьць – і ўсё скончыцца. Ты ж Бог, табе ж не патрэбная падзарадка!»

      «Лявон, ты што там, молішся?» – прашаптала Юля, прыціснутая да мяне маміным футрам.

      «Не, ты што», – сказаў я, а сам пачырванеў так, што, здавалася, гэта было відаць нават у змроку.

      «А гучыць так, быццам молішся», – прашаптала Юля, узіраючыся ў шчылінку між дзьверак. Але што яна магла там пабачыць…

      У шафе пахла вельмі прыемна. Тут вісела ня толькі маміна футра, тут былі яшчэ і паліто, і татавы пінжакі, і нават ягоны вясельны касьцюм – я пазнаў яго па шурпатай тканіне. Тут віселі маміны зімовыя сукенкі, якія яна ўжо зусім хутка зьбіралася даставаць, бо восень рабілася ўсё халаднейшая. Уся гэтая вопратка нагадала мне пра тое, што ў мяне ёсьць бацькі – я чамусьці верыў, што ўжо адной сваёй прысутнасьцю тут яны б разагналі ўсю цемень і ўсіх злых духаў, што невядома зь якой прычыны накінуліся на нашу кватэру. Але рэчы былі маўклівыя і ўсім сваім выглядам паказвалі, што нічым ня могуць нам дапамагчы. Яны нібы спалі – і цяпер незадаволена шаргаталі пра тое, што ў шафе і так мала месца, што мы прымушаем іх пацясьніцца і нічога добрага з гэтага не атрымаецца.

      «Ой, – сказаў Анцік. – Я ня ведаю, што гэта, але яно вісіць у мяне перад носам і так смачна пахне».

      «Усе сукенкі смачна пахнуць», – сказала Юля.

      «Яно пахне чакалядай», – сказаў Анцік.

      «Бедны хлопчык, – прашаптала Юля. – Ты ўжо звар’яцеў ад страху».

      «Можа й так, – сказаў Анцік. – Але тут ёсьць ад чаго звар’яцець. Цэлы пакет цукерак».

      «Ты трызьніш», – сказаў я.

      «Я жую, – сказаў Анцік. – Хоць чакаляды наемся перад сьмерцю».

      Сьмерцю? Дагэтуль я яшчэ ніколі ня думаў пра сьмерць. Яна была проста словам, якое мы чулі ледзьве ня кожны дзень, і гэтае слова вымаўлялі ўсе, хто нас акружаў: героі фільмаў і кніг, дзядзечкі і цётачкі ў тэлевізары і ў інтэрнэце, пэрсанажы кампутарных гульняў і настаўнікі гісторыі і беларускай літаратуры, мама і тата, і бабуля, і Юліны бацькі, якія верылі ў Бога. Абдымаючы маміна футра, я думаў пра тое, што, напэўна, калі-небудзь зразумею, што такое сьмерць. І пра тое, што Анцік, вось гэты мой малы сябрук Анцік, толькі што выпадкова адшукаў мамін стратэгічны запас чакаляды з сакрэтнай шафы.

      «Давайце праверым, што там робіцца, – прапанаваў я. – Толькі ціха…»

      Мы зь Юляй асьцярожна прачынілі дзьверы шафы – і ў вочы нам ударыў дым.

      «Сьвечка! – крыкнуў я. – Дзе твая сьвечка, Юля?»

      «Ня ведаю, – Юля зноў зачыніла шафу і прыціснула да сябе дзьверы. – Я ня ведаю. Я яе згубіла, калі мы ўцякалі…»

      «Там пажар! – сказаў я. – І мы задыхнемся, разумееш?»

      Усе трое мы вываліліся з шафы на падлогу, як падушкі. І пачулі, як за сьцяной нехта ходзіць. Я рвануў на сябе дзьверы пакоя і замкнуў іх на ключ.

      «Юля! Анцік! Уцякаем!»

      «Куды?»

Скачать книгу