Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля. Дзмітрый Кудрэц

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля - Дзмітрый Кудрэц страница 4

Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля - Дзмітрый Кудрэц

Скачать книгу

ў гародзе. Нарэшце зацвiталi модныя галандскiя цюльпаны, па якiх яна даўно млела. Яна калiсьцi выгледзела iх у нейкiм каталозе, але доўга не рашалася заказаць. Палохала цана, ды i, наслухаўшысь розных баек пра несур’езных таргашоў, не рызыкавала выкiнуць грошы на вецер. Потым плюнула на ўсе i выпiсала тры цыбулiнкi. Доўга чакала. Ужо нават пачала сумнявацца, што ейная мара здейснiцца. Папракала сябе, што адправiла грошы, i не малыя, ў мiнкiн мех. Але не прайшло i месяца, як прыйшла бандэролька з доўгачаканымi цыбулiнкамi. I Верка супакоiлася.

      Месца для новых кветак выбрала самае сонечнае, якраз насупраць дарогi. Хай усе глядзяць, якiя ў яе кветкi. Глядзяць i зайздросцяць. Але замежныя кветкi анiяк не жадалi ўзыходзiць. Верка зноў пачала турбавацца. Мо, цыбулiнкi дрэнныя? Мо, папсавалiся ў дарозе? Мо, гэты зусiм не цюльпаны? Але ўсе сумненнi аказалiся дарэмнымi. Цыбулiнкi хутка выпусцiлi першыя лiсточкi, а следам за iмi i стрэлкi. Якiх-небудзь яшчэ пару дзен i Верка ўбачыць сваю мару ў поўнай красе. Па некалькi раз на дню яна бегала да сваiх кветачак – палiвала, рыхлiла зямельку, вырывала пустазелле, накрывала ад ветру i туманоў. Новые кветкi так захапiлi яе, што яна нават забылася пра ўсе астатнiя, запаланiўшыя амаль увесь гарод.

      У нядзелю, прыбраўшыся ў хаце, Верка зноў корпалася ў градках.

      – А што ты робiш? – пачуўся танюткi дзiцячы галасок. Верка азiрнулася. Ля плоту стаяла дзяўчынка гадоў трох-чатрырох. У вялiкiх гумавых ботах, чырвонай куртцы з чужога пляча i ўзлахмачанай галавой.

      Дзiце са здзiўленнем сачыла за Верцынай справай.

      – Прыгожыя ў цябе кветкi, – не чакаючы адказу прадоўжыла дзяўчына. – А цябе як завуць?

      – Верай.

      – А мяне Лiзай.

      – Чыя ж ты такая бойкая будзеш? – запытался Верка.

      – Мамкiна.

      – А мамка дзе?

      – На рабоце.

      – А татка твой дзе?

      – А таткi няма, – нiколькi не саромеючысь адказала дзяўчынка.

      – Дык ты адна гуляеш?

      – Адна. Баба ў магазiн пайшла, а я сюды.

      – А бабу як зваць?

      – Баба.

      – А жывеш ты дзе?

      – У горадзе.

      – А што ты тут робiш?

      – Мяне да бабы прывязлi. Яна ў магазiн пайшла, а я сюды.

      – Табе, пэўна дадому пара iсцi? Баба хвалявацца будзе.

      – Не, не будзе! А гэта ў цябе што? – Лiзка ткнула пальчыкам на прыкрытыя ад ветру цюльпаны.

      – Кветкi.

      – А нашто ты iх закрыла?

      – Каб ноччу не замерзлi, – Верка зняла мяшок.

      – Хiба iм холадна бывае? – ўсмiхнулася дзеўчына.

      – Бывае.

      – А як яны называюцца?

      – Цюльпаны.

      – А чаму яны не цвiтуць?

      – Рана яшчэ. Праз пару дзен зацвiтуць. Вось тады i прыходзь на iх паглядзець.

      – Прыду, – матнула галавой дзяўчынка.

      – Лiзка, чорт цябе бяры! –

Скачать книгу