Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля. Дзмітрый Кудрэц
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля - Дзмітрый Кудрэц страница 6
– А што гэта ты на ноч гледзячы з дравамi гуляеш? – на двары з’явiлася старая Дуся. Ледзь перастаўляючы ногi, яна дакуляла да ганку i цяжка апусцiлася на лавачку.
– А цябе чаго на ноч гледзячы носiць? – у тон старой запытала Пятроўна.
– Прайшi тыя гадочкi, – сумна прасiпела Дуся, – калi я насiлася. Зараз больш поўзаю.
– Памiраць не збiраешся? – пажартавала Пятроўна.
– Ды дзе там! – адмахнулася старая. – Бог пра мяне забыўся, а чорт не бярэ. Вось i капчу неба.
– Ну-ну! – Пятроўна зноўку накiнулася на дровы.
– Я чаго прыйшла, – Дуся канцом хусткi абцерла твар. – Цi няма ў цябе хоць крышачку цэменту? Упрасiла Валерку каб на могiлкi з’ездзiў. Бацькiн помнiк зусiм на бок завалiўся. Падмазаць трэба. Я ў магазiн зайшла, а там толькi мяшкамi прадаюць. А навошта мне мяшок? Мне б трошачкi. Цi есць?
Пятроўна выпрамiлася.
– Дзесьцi быў. Дрозд ганак заўчора падмазваў. Мо i застаўся.
– Мне трошачку. Помнiк падмазаць, – Дуся дастала з кiшэнi цалафанавы пакет.
– Зараз пагляджу, – Пятроўна адчынiла сарайчык. Дуся зпаўзла з лаўкi i патупала следам.
– Мне поўмяшочка, – гундзела старая. – Валерка заўтра ў тым баку будзе, дык абяцаў падмазаць. Помнiк зусiм набок завалiўся. А ў магазiне толькi мяшкамi прадаюць. А навошта мне мяшок?
– Чорт яго бяры, гэтага Дразда! – мацюкалася Пятроўна, поўзаючы сярод розных мяхоў, скрынь, каробак i рознага хламу, якi ейны мужык натаскаў з уселякiх сметнiкаў. – Колькi раз казала – выкiнi ламачча вон! Ды дзе там! Усе патрэбна! Усе ў справу пойдзе! Кожную жалязяку дамой цягне.
– Гаспадарлiвы, – заўважыла Дуся. – А мой – усе з хаты прэ. Заўчора чугунок дзiравы знес. А я ў iм часнок захоўвала.
– Здаецца знайшла! – Пятроўна расчынiла нейкi мех. – Пэўна гэта. Давай свой пакет.
– Мне поўторбачкi. Многа не трэба.
– Ды мне што? Шкада? – Пятроўна нейкай банкай насыпала шэры парашок у пакет. – Нейкi ен дзiўны! Цэмент звычайна цемны, а гэты занадта светлы.
– Мо так i трэба, – Дуся сачыла, каб Пятроўна насыпала паболей.
– А хто яго ведае? – Пятроўна моршчылася ад шызага пылу. – Мо зараз такi цэмент выпускаюць.
– Мо i выпускаюць, – пагадзiлася старая. – Я сама чула, што есць нейкi суперцэмент – нават замест клею можна выкарыстаць.
– Дык гэта i есць клей! – усмiхнулася Пятроўна. – Суперцэмент называецца. Я такi купляла. Толькi ўсе хлусня. Акрамя паперы ен нiчога не клеiць. Я тапкi хацела падклеiць – ды дзе там! Развалiлiся на другi дзень.
– Хопiць, родненькая, – Дуся прытармазiла кабецiну. – Разыйшлася. Амаль поўны насыпала. I не данясу.
– Ну высыпаць назад не буду, – Пятроўна закруцiла мех, адкiнула банку i накiравалася на вулiцу.
Дуся патупала следам. Пятроўна паставiла мяшэчак