Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля. Дзмітрый Кудрэц

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля - Дзмітрый Кудрэц страница 8

Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля - Дзмітрый Кудрэц

Скачать книгу

жонку, а ўдабавак і цешчу ўпрыдачу. А самае крыўднае, што ў майго брацельніка было две жонкі і ніводнай цешчы. Трэцці раз недарэка надумаў ажаніцца – і зноў падфарціла – зноў без цешчы. А тут на днях выпадак быў… Звоніць мне малая, раве ў голас. Баба, кажа, забілася. А я і не ведаю – ці то плакаць, ці то радавацца. Я рукі ў ногі і дадому. А ей хоць бы хны! Лезла на шафу – з табурэткі грымнулася. Толькі руку пабіла. А шкада… Калі б галавой ляснулась, мо там бы зварухнулась нешта – паразумнела б хоць крышачку.

      – Не любіш ты яе, – заўважыў Сяргей.

      – Не люблю, – пагадзіўся Генка. – У нас гэта ўзаемна.

      – Ну, – Васіль пацягнуўся, – досыць пра цешчу. Давайце, лепш, вып’ем. Каб нас гэткая трасца мінула.

      – Давайце вып’ем, – падхапілі прапанову Сяргей з Генкам.

      Налілі, чокнуліся, выпілі, закусілі.

      Генка зноў пачаў распавядаць:

      – У ва ўсіх цешча, як цешча, а ў мяне мегера. Што прыдумала! У будні дзень спіць да абеду, а як выхадны – ўзапрэцца ні свет, ні зара, і грымець пачынае. Два дні ў тыдні, калі паспаць можна, ды дзе там! Паспіш! Як назло робіць!

      – А пагаварыць з ей не спрабаваў?

      – З ею пагаворыш! – успыхнуў Генка. – Яна ж адразу ў слезы кідаецца! Усе вакол вінаватыя. Усе навакол гады i паразiты. Адна яна анел.

      – Не, – Сяргей спачувальна ўздыхнуў, – мая не такая.

      – А у мяне цешчы і зусім няма, – дадаў Васіль. – Памерла.

      – А хочаш, я табе сваю на пракат дам? – прапанаваў Генка. – Ды яшчэ i прыплачу.

      – Не, – Васіль пакруціў галавой. – Твая цешча, ты з ею і ваюй.

      – Ваюй! – нахмурыўся Генка. – Тут не вайна, а кругавая абарона. Ранкам не ведаеш, з якой яна нагі ўстала. Увечары не ведаеш, з якім настроем спаць ляжа. І то ей не так, і гэта не гэтак.

      – На тое яна і цешча, – усміхнуўся Васіль.

      – А ну яе! – Генка махнуў рукой. – Давайце лепш вып’ем!

      – І то праўда, – пагадзіліся Васіль і Сяргей. – Давайце вып’ем.

      Налілі, чокнуліся, выпілі, закусілі.

      Генка зноў завеў размову:

      – А з другога боку, і ад яе карысць нейкая есць. І дзеці дагледжаны, і сабака не патрэбен. І на машыну сігналізацыю ставіць не трэба. Вось каб толькі хто ей язык падрэзаў…

      Генка гаварыў усе цішэй і цішэй, перамежваючы словы з пазіханнямі.

      – Ды і яе зразумець можна… Адна ў хаце… Ні пагаварыць не з кім, ні паспрачацца…

      – А жонка? Дзеці?

      – У дзяцей свае інтарэсы. Баба ім не патрэбна. А жонка…

      Генка салодка пазіхнуў.

      – А жонцы таксама не да яе. У яе сваіх спраў поўна. І дзернуў мяне чорт тады жонку паслухаць… Да цешчы жыць пайсці… Хаця, чаго я жалюся? Сам вінаваты…

      Генка замоўк.

      – А ну цябе, з тваей цешчай! – Сяргею надакучыў бясконцы Генкін маналог. – Двайце лепш вып’ем.

      – Давайце вып’ем, – падхапіў Васіль. – Генка, ты як?

Скачать книгу