Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля. Дзмітрый Кудрэц
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля - Дзмітрый Кудрэц страница 9
З кожным годам шлях ад дому да магазіну для яе станавіўся ўсе даўжэй і даўжэй. Суседзі кідаліся з дапамогай, але старая аднеківалася:
– Не магу я ў хаце днямі сядзець! Хоць у магазін схаджу. З людзямі пагутару, навіны пачую. Цяжка, але што зробіш? Хоць такая забава.
Нікуды, акрамя як у магазін Дуся больш не хадзіла. Большую частку яна сядзела ў хаце, паглядая на навакольны свет параз вакенца. Тэлевізар у Дусі быў, але там згарэла нейкая лямпа. Валерка, Дусін сын, некалькi разоў вазіў яго ў рамонт, ды там кожны раз казалі, что такіх лямп ужо даўно няма. Трэба купляць новы тэлевізар. Ды дзе ўзяць на яго грошы? Ды і бачыла Дуся дрэнна. Ды і глядзець асабліва нечага. Вось і бавіла старая час назіраннем за тым, што тварылася за вакном.
А сонца паліла няшчадна. На небе ні хмаркі, ні воблачка, ні намека на тое, што гарачыня спадзе.
– Згарыць усе, – разважала Дуся. – Мне што, а ў людзей гароды! Калі дажду не будзе, згарыць бульба. А як жа без яе? Без яе ніяк. У нас усе так – то залье, то засушыць. Аніякага парадку не стала. Балоты асушылі, перапахалі, лясы павыкарчавалі. Вось прырода і мсціць. Мне што? Я свае аджыла. А вось людзям як далей жыць? Вунь, што на свеце робіцца! У нас пекла, а ў Афрыцы снег. Калi такое было, каб у чэрвені чарніцы збіралі?
Дуся сумна ўздыхнула, дастала з торбачкі мяшэчак.
– Светка зараза – ламачча наклала! – абурылася старая, даставая з мяшэчка пячэнне. – А што ей? Ей абы прадаць. Не дагледзеш, накладзе абы-чаго. Вось калі Нінка працавала, дык тая і пакажа, і параіць, што браць, а што не. А гэтая… Думае, калі старая, то і абмануць можна. Старая… Паміраць трэба. Толькі штосьці божачка пра мяне забыўся. Не жадае мяне да сябе прыбраць. Маладыя вунь паміраюць, а я жыву. Пераблыталася ўсе. Дзеці нараджацца не хочуць, старыя паміраць.
Дуся задумліва паглядзела на неба.
– Хаця ў такую спеку паміраць дрэнна. І ўзімку дрэнна. Вось па восені, калі будзе суха, можна. Ды і кветак у восені шмат. Хаця, якія мне там кветкі? Вяночак просценькі і досыць. Трэба Валерцы пра дамавіну напомніць, а тое зрабіць забудзецца. А пакупны не хачу. Маркаўну хавалі ў пакупным. Дык і вузкі, і доўгі. А я хачу, каб па мне быў. Ды яшчэ пару бутэлек гарэлкі прыкупіць трэба, а то на памін не хопіць. Куды-куды, а на памін усе прыцягнуцца…
Дуся смакавала пячэнне.
– Не дагледзела, вось і паклала Светка ламанага. Вось і жыцце ў мяне такое ж ламанае і няўдалае, як гэта пячэнне. Дзяцей выгадавала… Унукі выраслі… Нікому не патрэбна стала… Саме сабой не патрэбна… Цяжка… Ды яшчэ ў такое пекла. Дыхаць нечым… Сэрца шчэміць…
Дуся падхапіла торбачку, паднялася з лаўкі, кінула тужлівы позірк на неба і накіравалася ў хату.
А на небе дзесьці ля гарызонту расплылася танюсенькая шызая палоска. Яна павольна, быццам збіраючыся з сіламі, разлівалася па небасхілу, даруя надзею на доўгачаканы дождж. Але дажду не было.
Яшчэ два тыдні людзі, жывелы, расліны