Вяртанне з апраметнай. Виктор Правдин
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин страница 12

На першай старонцы мiлiцэйскай газеты ў чорнай рамцы ўбачыў сябе ў параднай форме. Калi прачытаў некралог, мiжвольная ўсмешка кранула вусны: «Вось, аказваецца, якi быў я! Але чаму быў – ёсць! Смелы, зычлiвы i чулы, лепшы сышчык горада… Мяне чакала блiскучая будучыня!.. Ну што ж, паглядзiм!..»
На палях газеты Фiлiн развiтваўся з iм, паведамляў, што на фотаздымку Гнiлы, i, быццам мiж iншым, пазначыў, што ў вядомай яму схованцы пакiнуў ключы ад ягонай мiнскай кватэры, якiя забраў у Прышча, i грошы. Наконт грошай была прыпiска, што, калi ён iх цураецца, – можа не браць…
– Не, цяпер, калi я для ўсiх нябожчык, калi ў кiшэнi i капейка не звiнела, я грошы вазьму, – услых прагаварыў Бусел і сцiшана дадаў: – У доўг…
2
Праз два тыднi, апоўднi на чыгуначным вакзале ў горадзе Рызе з цягнiка сышоў маладжавы мужчына гадоў трыццацi пяцi – сарака. Высокi, шырокi ў плячах, апрануты ў джынсавы гарнiтур, ён быў падобны на спартсмена, але даўгаватыя бялёсыя валасы, рыжаватая з сiвiзной бародка i асаблiва рукзак за плячыма рабiлi яго больш падобным на вандроўнiка цi геолага, якi вяртаецца з чарговай экспедыцыi. Чалавек лёгкай, пружынiстай хадою прайшоўся па пероне i накiраваўся да стаянкi таксi. Праз некалькi хвiлiн машына неслася па рыжскiх вулiцах, а геолаг-вандроўнiк уважлiва разглядаў горад i некаму, вядомаму толькi яму аднаму, усмiхаўся. Машына спынiлася каля дванаццацiпавярховага гмаха, i барадаты, разлiчыўшыся з шафёрам, рашуча ўвайшоў у пад’езд, падняўся на лiфце на сёмы паверх, падышоў да дзвярэй кватэры нумар трыста, скiнуў з пляча рукзак i раз-другi нацiснуў на званок. Прыслухаўся. Не пачуўшы ў кватэры анiякага руху, чалавек вiдавочна захваляваўся i нервова нацiснуў на кнопку званка некалькi разоў запар. Нарэшце за дзвярыма пачулiся крокi, шамаценне, прыглушаны кашаль. Барадаты з палёгкай уздыхнуў, нецярплiва перакiнуў з рукi ў руку рукзак, далонню прыгладзiў белабрысую чупрыну. Дзверы прачынiлiся, i паўнаваты мужчына з капой нячэсаных чорных валасоў, гэткага ж росту, як i барадаты, апрануты ў спартыўныя штаны i белую майку, санлiва пазяхнуў i, слепавата прыплюшчыўшы вочы, утаропiўся ў няпрошанага госця.
– Вам каго?
– Петэрс, гэта я… – усмiхаючыся, прагаварыў барадаты i зрабiў крок насустрач.
У таго, каго чалавек з рукзаком назваў Петэрсам, санлiвасць як рукой зняло, вочы акруглiлiся ў нямым здзiўленнi, нiжняя скiвiца адвiсла.
– Э-э-э, – вылецеў з горла здзiўленага Петэрса









