Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын. Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын - Коллектив авторов страница 2

Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын - Коллектив авторов Сучасная беларуская лiтаратура

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      Я і праўда даведаўся, але амаль праз паўвека.

      Ды пра гэта пасля.

      А калі прыязджаў у госці дзядзька з Ленінграда, яны ўспаміналі з мамай, як разам вучыліся ў школе ў Шуміліне.

      – Дык а Шуміліна гэта дзе? – пытаўся я.

      – Побач з Сіроцінам, сынок, усяго восем кіламетраў.

      Яшчэ бабуля часта ўспамінала майго дзеда, вельмі «граматнага», які вучыў дзяцей.

      «Разумны, усё кніжкі чытаў, але па доме… Нічога не ўмеў. Бывала, дзецям пялюшкі памяняць, дык шукаў мяне па ўсім мястэчку…»

      – Ён што, настаўнікам быў?

      – Ну, можна сказаць, што так…

      – Чаму?

      – А, усё ты хочаш ведаць. Там другая школа была, не такія, як цяпер.

      Што гэта была за школа, я таксама даведаўся праз шмат гадоў.

      Ішоў час, былі новыя справы і ўражанні, і пра Сіроціна з Шумілінам я амаль не згадваў.

      Я ўжо працаваў карэктарам у газеце, вучыўся завочна на журфаку, мама пайшла на пенсію, і раптам нечакана слова «Шуміліна» ўзнікла пры даволі цікавых абставінах.

      Сястру, якая вучылася ў медвучылішчы, адправілі на практыку менавіта ў Шуміліна.

      – Ты ведаеш, сынок, – сказала мама, – давай наведаем Паліну, ды і я хачу паглядзець, што з маім Шумілінам цяпер стала. Бо не была ж там столькі гадоў…

      Добра памятаю тую нашу паездку хмурным асеннім днём.

      Калі ехаць па чыгунцы на Віцебск ці ў Ленінград, у Шуміліне першы прыпынак. Я не раз, едучы цягніком, бачыў будынак станцыі з вялікім гадзіннікам на фасадзе. Я не ведаў тады, што гэта станцыя пабудавана яшчэ ў 1866 годзе. Пра гэта прачытаў нядаўна, а таксама, што менавіта адсюль расійскі імператар адпраўляў тэлеграму, што гатовы адрачыся ад прастола.

      У вагоне пасажыраў было не шмат. Мама прыкметна хвалявалася. Яна паглядвала раз-пораз у акно.

      – Ты знаеш, я калі з’ехала яшчэ да вайны, болей тут ні разу не была.

      Я ўжо ведаў, што мама пасля рабфака ў Віцебску паехала паступаць у Ленінград. Значна пазней яе ўнук і мой сын адшукае і атэстат аб заканчэнні рабфака, і дыплом Ленінградскага педагагічнага інстытута, датаваны чэрвенем 1941 года. Але гэта ўжо іншая гісторыя.

      І яшчэ ведаў сямейнае паданне, як бабуля з цёткай Верай і сіратой Сямёнам уцякалі пешкі ад немцаў, калі пачалася вайна.

      Старэйшы яе сын пайшоў з Шуміліна на фронт, наказаўшы маці забраць сына і не чакаць, пакуль у мястэчка ўварвуцца немцы.

      Дужа збірацца часу не было, пайшлі пешкі з самым лёгкім скарбам. Па дарозе на калону наляцелі нямецкія самалёты. Уцякалі, хто як мог. Бабуля па дарозе згубілася, сядзела ў нейкай яме, яе падабраў адзін добры чалавек, просты беларускі селянін, і давёз да бліжэйшай станцыі, адкуль адпраўляўся эшалон у тыл.

      Старая ўсё ж адшукала родных у эвакуацыі ажно ў Саратаўскай вобласці ў Расіі.

      …Праз паўтары гадзіны мы выйшлі з вагона. Масіўны будынак сустрэў холадна і раўнадушна.

Скачать книгу