Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын. Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын - Коллектив авторов страница 5
Я адвалок вядро назад у хлеў і надзеў яго на га-лаву. На жаль, вядро было не зусім шлем. Пры жаданні я мог бы ўціснуцца ў яго з плячыма, але як тады махаць мячом? Так, трэба было набіраць вагу. А я кепска еў.
«Добра, – вырашыў я, – пакуль паваюю ў вядры».
І паклікаў Ваньку. Але Ванька надзяваць вядро на галаву рашуча адмовіўся.
– Гэта ж твой шлем, – сказаў ён. – Я лепш мячом.
– Меч таксама мой, – сказаў я.
– І я яго стругаў.
Гэта было праўдаю, меч мы майстравалі разам.
Мне не спадабаўся ягоны ўладарны тон, але я ўсё ж надзеў шлем на галаву. Ванька радасна ўсміхнуўся і ад усяе душы ўпляжыў мячом па вядры.
З вачэй у мяне пасыпаліся іскры. Але разам з іскрамі з галавы вылецела і ўся дурата, якая там накапілася. Я раптам зразумеў, што лепей пісаць пра рыцараў, чым быць імі.
Спалоханы Ванька дапамог мне зняць з галавы вядро.
– Жывы? – спытаў ён і памацаў шышку, якая, як я адчуваў, імкліва ўспухала на макаўцы.
– Не чапай! – узвыў я. – Мы ж гуляем у рыцараў!
– А ты не сказаў, што трэба знарок, – паціснуў плячыма Ванька. – Зірні, меч зламаўся.
Мы агледзелі зброю. Сапраўды, яна ўжо была ні на што не прыдатная, у адрозненне, дарэчы, ад вядра.
– У наступны раз трэба зімовую шапку пад вядро надзець, – сказаў Ванька.
«Дудкі, – падумаў я. – У наступны раз рыцарам будзе нехта іншы».
І я пакрысе пачаў пісаць. Спачатку кароткія, на паўстаронкі, апавяданні, потым даўжэйшыя. У восьмым класе я ўжо дарос да рамана. Ён называўся «Анты» – аб праславянскім племені, якое ваявала з Візантыяй.
Але «Анты» я пісаў у Навагрудку, дзе заканчваў школу імя Адама Міцкевіча. Там я ўжо быў цалкам саспелы аўтар, які не лічыў чымсьці неверагодным заваёву свету. Анты для гэтага падыходзілі. Яны таксама амаль што заваявалі ўсходне-рымскую імперыю.
Бацька ў Навагрудку выкладаў у гандлёва-эканамічным тэхнікуме бухгалтарскі ўлік, аднак пра Ганцавічы не забываўся. Памятала пра іх і маці.
– Які ж ты быў дурань, што паехаў з Ганцавічаў, – сказала яна неяк бацьку.
– Дык раён жа расфарміравалі! – вытрашчыў той вочы. – Не мог на працу ўладкавацца!
Калі бацька спрачаўся, ён заўсёды вытрэшчваў вочы.
– А Прасвіраў застаўся, – сказала маці.
Іншы раз у спрэчках яна была нязноснаю.
Хведар Пятровіч Прасвіраў быў сябрам бацькі. Яны разам пачыналі працаваць у Ганцавічах, Прасвіраў – старшынёй райспажыўсаюза, бацька – бухгалтарам. Але потым Прасвіраў пайшоў па журналісцкай сцяжыне і цяпер узначальваў раённую газету ў Ганцавічах, якія на той час зноў зрабіліся райцэнтрам.
– Такой кватэры, як там, у нас ужо ніколі не будзе, – уздыхнула маці.
З гэтым згадзіўся і бацька. Па ганцавіцкіх мерках хата панскага падлоўчага, то