Трэцяе пакаленне. Кузьма Чорны

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны страница 6

Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны

Скачать книгу

да Скуратовіча арганісты, а за ім яшчэ гатоў з’явіцца на даляглядзе і сам ксёндз. Што рабіць? Сэдас не такі чалавек, каб пагадзіць праваслаўе з каталіцтвам. Так гэтая няпэўнасць цягнулася блізка год, пасля Сэдас падстроіў так, што поп зусім пачаў мінаць Скуратовічаў хутар. Сэдас расцвяліў Скуратовічавых сабак перад тым, як меўся сюды з’явіцца поп. Сабакі дайшлі да такога гарту, што мелі патрэбу ўжо кінуцца абы на каго, хоць на самога Скуратовіча. Сабакі ўзялі-такі як мае быць папа. A Сэдас дэманстратыўна стаяў на Скуратовічавым ганку і хоць бы зварухнуўся. Назаўтра поп граміў у царкве, у пропаведзі, каталіцтва, а Скуратовіч прымушан быў, як настаў Вялікі пост, ехаць да споведзі аж у суседні прыход. Ксёндз, праўда, Скуратовічавым другам не зрабіўся, але Скуратовіч у поўнай меры задаволіўся і адным арганістам. Добра і гэта! У Скуратовіча над камодам з’явілася велікодная паштоўка: ідуць паніч з паненкай, навокал іх распускаецца бэз, а ўнізе напісана Сэдасавай рукой: «Wesolego Alleluja!»

      Першыя два-тры месяцы пасля канца царскай імперыі ўсё ішло някепска, нават яшчэ і лепш як быццам. Пан падтуліў хвост, а яго службовец Сэдас маёнтка не меў, што яму! I ён пачаў засноўваць у мястэчку прадпрыемства, якое назваў «кааператыў». Першыя пайшчыкі былі: Сэдас, Скуратовіч, ксёндз, арганісты, сам пан – гаспадар сыраварняў – і ўсё местачковае выдатнае праваслаўе – поп, дзяк і яшчэ там чалавек трох местачкоўцаў. Ніякіх канфліктаў не адбывалася і адбывацца не мелася. Тут праваслаўе і каталіцтва пагадзіліся. Наадварот, поп быў пачынальнікам усёй справы і сам парэкамендаваў на пасаду галавы прадпрыемства Сэдаса. Сэдас па вушы ўвайшоў у справу, ён кінуўся ў новую дзейнасць. Ён сам з’явіўся да папа і меў з ім доўгую гутарку. Пайшчыкаў больш не запісалася, але яны і не патрэбны былі: прынамсі, кожная драбяза не замінала пад нагамі. Гандлёвае таварыства, ці, як у статут было ўпісана, «кааператыў», шырылася вельмі ўдала. Разам з іншымі гарадскімі таварамі, якія ўвішны Сэдас ухітраўся аднекуль даставаць, там прадаваліся Скуратовічавы мёд і сала.

      Але адбылася другая рэвалюцыя, і прадпрыемства пайшло дагары нагамі, а ўсе ўдзельнікі яго пашыліся ў свае норы, як рудыя мышы. Як прыйшлі былі палякі, Скуратовіч падняў галаву. Сын Анатоль уцёк з Чырвонай Арміі дадому, і гэта давяршыла радасную сямейную ўрачыстасць. I навокал усё пайшло інакш. Сэдас зрабіўся вялікім чалавекам. Перш за ўсё ён ужо сам стаў кіраўніком панскага маёнтка. Гаварылі, што пан яму падараваў зямлі і ён мае намер завесці ўласную дамоўку, чакае толькі, калі ўсталюецца непарушны парадак (як будзе скончана вайна з бальшавікамі). Пасля ён стаў як бы нейкім начальнікам. Адзін раз вясковы чалавек сказаў на рынку пра Сэдаса, што «наўрад ці можна дзе яшчэ знайсці такога панскага падбрэхача». To не паспеў той чалавек з’явіцца дадому, як паліцыя тут жа яго схвастаў нагайкай і заявіў, што не кожнага дазволена абзываць падбрэхачам. 3 паліцыянтаўскага пастарунку Сэдас і не вылазіў. Наводзіў ён паліцыянтаў на кожнага, калі дзе хто якое не зусім трывалае слова скажа. Сэдас уеўся людзям у косці так, што

Скачать книгу