Трэцяе пакаленне. Кузьма Чорны

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны страница 9

Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны

Скачать книгу

а сам пачаў клапаціцца, перамагаючы боль ва ўсім целе. Ён пахаваў бацьку назаўтра зранку. Вярнуўшыся з могілак, ён адразу ж лёг у пасцель.

      3 яго сям’і ў яго асталася толькі Ірынка. Яна і была пры ім. Кватэра іхняя была ў старым доме, нізкім і вільготным нават улетку. У даволі прасторным пакоі трухлявыя сцены былі абмазаны непабеленай глінай. Варыстая печ займала шмат месца. Два акны выходзілі на двор, а сенцы былі агульныя з суседняй кватэрай. У той кватэры было многа дзяцей, былі там і Ірынчыны аднагодкі, і ўжо ў наступныя дні яна спрабавала аднаўляць з імі перарванае страшнымі падзеямі сяброўства. А седзячы адна ў хаце, яна ціха плакала, хаваючы слёзы ад хворага брата. Твар у яе быў шырокі, з вялікімі сінімі вачыма. Слёзы пакідалі на ім сляды. На дзень пяты брат заўважыў, што яна не мыецца і не раздзяецца, кладучыся спаць. У адной і той жа сукенцы яна была ўсе гэтыя дні і спала ў ёй. Брат ёй заўважыў гэта, і яна паслушна стала скідаць нанач сукенку і мыцца.

      – Ты і раней не мылася?

      – Мылася і раздзявалася.

      Кандрат Назарэўскі бачыў, як прыглушылі падзеі малую сястру. I ён стараўся разважыць яе. Яна некалькі разоў расказвала брату, як памерла маці ў той год, калі ён пайшоў у Чырвоную Армію. Яна ўсё гаварыла, як дарослая, і, як дарослая, пачынала рабіць усё ў доме. Заахвоцілася нават раз мыць падлогу і даволі-такі чыста вымыла яе і выскрабла. Яна хадзіла атрымліваць братаў паёк, і на гэты паёк яны жылі ўдваіх. Яшчэ яна вадзіла на дарожныя адкосы пасвіць казу, сама даіла яе і малако ела неахвотна: усё ўгаварвала брата, каб ён, хворы, сам усё выпіваў і правіўся. Пры гэтым яна ледзьве стрымлівалася, каб не заплакаць.

      Кандрат Назарэўскі пачаў правіцца на трэцім тыдні. За некалькі дзён да таго, як яму трэба было ад’язджаць назад у армію, прыйшоў у гарадок першы поезд па адрамантаванай чыгунцы. Вакзальны будынак быў спалены. Як ад’язджаў ён – быў хмуры дзень. Ірынка правяла яго да поезда. Пачынаўся вечар. На голым выгане, наводдалек ад спаленага вакзала, яны стаялі доўга, пакуль не пачалася пасадка ў пяць таварных вагонаў – гэта і быў увесь поезд. Кандрат Назарэўскі ўціснуўся ў вагон і захрас на самым уваходзе з пляцоўкі. Сціснуты, ён не мог паварушыцца, глядзеў на прывакзальны выган і бачыў там Ірынку. Яна падышла да самага вагона. Яна аставалася адна ў гэтым разбураным гарадку, на ўтрыманні камітэта дапамогі чырвонаармейскім сем’ям. Брат меў надзею, што скора будзе ў гарадку дзіцячы прытулак.

      – Ты ж пішы мне, – сказала Ірынка вельмі стала, не зводзячы вачэй з брата, які ўсё стаяў у цеснаце адчыненага вагона. Гэтак яму трэба будзе, мусіць, праехаць шмат дарогі. Ён не заўважаў гэтага. Ён глядзеў на Ірынку, і сэрца яго пачынала сціскацца. Яму стала яшчэ горш, калі ён убачыў, што Ірынка выцірае слёзы. Поезд крануўся, і Ірынка пабегла побач вагона і ўсё махала рукой. У гэтую хвіліну яна зусім не падобна была да дзіцяці. Гэта быў дарослы чалавек. Брат не мог махнуць у адказ ёй рукой: рукі яго былі моцна прыціснуты натоўпам. Выган з Ірынкай астаўся далёка, ужо нават не відаць было разбураных гарадскіх муроў. У вагоне, мусіць, чырвонаармейцы заспявалі песню. Кандрату Назарэўскаму хацелася

Скачать книгу