Трэцяе пакаленне. Кузьма Чорны

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны страница 12

Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны

Скачать книгу

хто яго ведае. Каля нас то пакуль, дзякуй богу, не чуваць гэтага. Страшнавата, на адзіноце жывём.

      – Вы гаворыце, што ўраджаю жыта ў вас усяго, што ў гумне ляжыць? Больш вы нідзе не складалі?

      – He.

      – I леташняга збожжа ў вас ні зерня няма?

      – Як-то ні зерня? Дзве кадушкі – от жа! – у сенцах стаяць. I кадушка мукі. Стаіць мне на абыходак, бо маладога хаця каб я, бог даў, паспеў пасеяць, намалаціць.

      – Ведаеце, што ёсць такі закон: трэба пасеяць, трэба і есці, а лішняе трэба аддаць: вайна, армію карміць трэба.

      – Трэба-то трэба, а Божа мой, хіба я не хачу аддаць лішняга!

      – To скажыце дзе яно схавана. Мы ведаем, што ў вас вельмі многа збожжа схавана леташняга. Мы будзем шукаць.

      – Шукайце, – заявіў Скуратовіч. – Такога крыўднага слова мне яшчэ ніхто ніколі не гаварыў. He даюць веры чалавеку. Я на судзе не раз стаяў за сведку, ніколі няпраўды не сказаў. Я з людзьмі жыў і меркаваўся. А Б-божа мой! (Ён хапіўся за галаву.)

      Зося прайшла моўчкі паўз іх. Яна чула частку гэтай гаворкі. У кухні была толькі адна Скуратовічыха. 3-за дзвярэй яна падслухоўвала, як апраўдваўся яе муж. Як толькі Зося ўвайшла, нейкая як бы здагадка ўстрапянула Скуратовічыху, грымаса прайшла ў яе па твары. Яна так адразу і загаварыла да Зосі:

      – Можа б, ты пайшла дадому запытацца, ці не прыйшоў бы твой тата заўтра да нас памагчы малаціць жыта на насенне?

      – Добра, – узрадавалася Зося, што пойдзе дадому – Крыху счакаю і пайду.

      – Ідзі цяпер.

      Цяпер ужо здагадалася Зося: значыцца, гаспадыня хоча яе збыць на гэты час? Баіцца, каб яна тут была?

      Новыя думкі агарнулі яе, прыглушаную жыццём. Штосьці падобнае да пачатку бунту заварушылася ў ёй. 3 гэтага моманту яна пачала траціць сваю ранейшую наіўнасць. Яна спрабавала зрабіць ацэнку справам. Думкі яе пайшлі ў такім кірунку: той чырвонаармеец (яна думала пра Кандрата Назарэўскага) спрачаўся са Скуратовічам і спачуваў мне. Гэтыя людзі таксама з Скуратовічам спрачаюцца. Скуратовічы са мною і з імі – таксама. Але ж той, Назарэўскі, паехаў і што ён мог мне памагчы? Гэтыя таксама? Я зноў астануся тут за парабчанку.

      – Ты не думай, а ідзі, – сказала Скуратовічыха.

      I гэтая Скуратовічына катэгарычнасць павярнула Зосю да ўпартай рашучасці. Зноў пайшлі ранейшыя думкі: дакуль мне быць тут? Можа, дзе ў іншым месцы астацца? I яна схітрыла, выпрабоўваючы гаспадыню:

      – Я раней памыю сваю сукенку, а тады пайду.

      – Памыеш прыйшоўшы.

      – He, я памыю цяпер, – урачыста заявіла Зося.

      Але ўрачыстасць гэтая была не зусім глыбокая. Была і трывога і няпэўнасць. Самая малая выпадковасць магла яшчэ пакуль што павярнуць дзейнасць гэтага чалавека ў іншы бок. Гаспадыніна дрэнна схаваная злосць трымала Зосю на занятых пазіцыях, але з непрывычкі яна яшчэ трымалася на іх з цяжкасцю.

      – Памыеш, Зоська, пасля, а цяпер ідзі.

      Праз гэтую ціхую фразу так і выпірала наверх злосць. «Ціхасць»

Скачать книгу