Трэцяе пакаленне. Кузьма Чорны

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны страница 14

Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны

Скачать книгу

збожжа пад мятлу.

      – Дык няхай самі і малоцяць. А што, леташняе знайшлі… Падказала гадзіна гэтая… А пра Зосінага бацьку мне праўду казалі.

      – Якую праўду?

      – Што заяўляў у воласці: павінна, кажа, быць схавана жыта. Гэта ён настроіў. Седзячы ў лесе, мы ўсё ведаем, што дзе робіцца.

      Бацька і сын колькі хвілін моўчкі глядзелі адзін аднаму ў вочы. Нарэшце бацька выліў з душы сваю шчырасць:

      – Каб змена ўлады! To я б іх з бацькам і з дачкою, з усімі іхнімі б нашчадкамі!.. Каб прымеў, я іх бы і без змены ўлады ў магілу загнаў бы!..

      Далей яны маўчалі. Яны толькі чулі, як старая ў бакоўцы моцна нанач малілася Богу. Пасля яна з енкам і плачам выйшла к сыну.

      У той вечар Толік Скуратовіч даўжэй, як калі, пабыў дома.

      Ідучы ў лес, ён надоўга спыніўся ў полі пад дзічкай, а пасля блытаўся па лесе, пакуль знайшоў знаёмае месца з сваімі хаўруснікамі. Ён прамаўчаў да канца ночы. Пад дзень яму стала холадна, і ён апрануў кажух. Калі крыху ўзнялося сонца, ён сеў і курыў, раз-поразу суха паплёўваючы і пыхкаючы губамі. Усе навокал яго спалі. Яго душыў смутак і скрэбла злосць. Ён пачаў нешта невыразнае мармытаць сабе пад нос.

      – Што? – Падняўся каля яго распухлы ад сну твар. – Што ты кажаш?

      – Нічога, спяць сабе, як анёлкі. Спакойна жывеце, сукіны сыны!

      – Чаго ты?

      – Дажыліся! Як сабакі, па лесе туляемся, дамоўку сваю меўшы.

      – А ты толькі сёння гэта ўбачыў?

      – Маўчы! Такі самы і ты, як усе. Дурань! Цьфу!

      – Што на цябе ўссела сёння?

      – Што ўссела? Пайдзі сёння дадому ўночы, паглядзі, можа, і ў цябе там усё перавярнулі, ператрэслі і перамацалі.

      Паднялося яшчэ некалькі галоў, і пачалася гаворка. У той дзень стары Скуратовіч сам хадзіў у лес бачыцца з сынам і раіцца, што рабіць: зранку прыехаў чалавек з воласці і пад распіску даў паперку, дзе былі выпісаны тэрміны здачы жыта. Тэрміны былі кароткія.

      – Можа, пачакаць, – гаварыў Скуратовіч, – можа, якая змена будзе?

      – He даваць пакуль што, прапусціць першы тэрмін, а там будзем бачыць, што яны будуць рабіць, – гаварыў Толік.

      Бацька прасядзеў у лесе да вечара – баяўся людскога вока. А яшчэ праз тры дні ён зноў хадзіў у лес да сына раіцца: на яго націскалі.

      – А калі не здам, то тады арыштуюць. Як народ церпіць – Божа мой! Ціснуць, як ты ім не дасі.

      – Лепш спаліць вазоўню, няхай і ўсё збожжа згарыць.

      – To адразу на нас саміх і падумаюць; што ты гаворыш! Так яны ні да чаго выразнага і не дагаварыліся. Праз дзён два Скуратовіч завёз першыя тры вазы знойдзенага ў вазоўні жыта. Але больш то ўжо не павёз, – сэрца яго не дазваляла. «Няхай бяруць самі». Пра гэта ён пайшоў сказаць сыну. Але ў лесе ўжо нікога на тым ранейшым месцы не знайшоў. Ён здзівіўся і ўстрывожыўся. Хадзіў па лесе і нават адважыўся гукнуць. Ніхто не абазваўся. Як прыйшоў дадому, трывога яго крыху развеялася. Там сядзеў сусед, хутар якога быў па той бок ляска, і гаварыў:

Скачать книгу