Трэцяе пакаленне. Кузьма Чорны

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны страница 13

Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны

Скачать книгу

я вам іх вазьму?

      – Гэта дачка? – паказаў камісар на Зосю.

      – Я тут служу.

      – Сваячка, – падказала Скуратовічыха.

      – Ну, усё адно, – узрадаваўся камісар. – Пойдзем з намі.

      Ідучы, ён разгаварыўся з ёю:

      – Блізкая сваячка?

      – Далёкая.

      – Добра тут вам?

      – Служу, – адказала яна.

      Можна было заўважыць, што камісар расчараваўся: наўрад ці паможа яна мне. Яна глядзела на камісара і думала: «Скажу яму, дзе жыта схавана. Усё адно я тут намерылася больш не служыць. Я яму ўсё пра сябе раскажу». Спачатку пайшлі ў гумно. Чырвонаармейцы шукалі пад леташняй саломай. Скуратовіч неўзаметку сказаў да Зосі:

      – Колькі б ні шукалі, што за карысць, калі ніякага жыта няма Ён выпрабоўваў на ўсялякі выпадак: а можа, як і падгледзела яна?

      – Ёсць, – адказала яна.

      – Дзе ж яно, калі ёсць? – злосна настаражыўся ён.

      – У вазоўні закапана, а наверсе сані і колы стаяць.

      Ён аслупянеў. Але тут жа пастараўся не падаць віду.

      – Зараз павяду туды, хай глядзяць.

      У яго яшчэ тлела рэштка думкі: а можа, яна не ведае, а так сабе, на маны сказала і ўгадала. Але чаму яна так гаворыць, што з ёю робіцца?

      – Што тут шукаць, тут няма, – сказала яна.

      Як быццам што сціскала ёй рот, – такое раптам стала ў яе адчуванне. Ёй ужо больш цяжка было выгаварыць і слова. «Зараз скажа», – думаў Скуратовіч.

      – А дзе яно, збожжа? – з надзеяй павярнуўся да яе камісар. Але пакуль ён гэта сказаў, Скуратовіч шапнуў ёй:

      – Маўчы, я табе колькі пудоў жыта дам.

      Ёй аж дыхаць стала цяжка ад хвалявання. Некалькі пудоў. Гэтулькі ніколі не было пад іхняй там, дома, страхою. Твар яе пабялеў, стукнула ў вушах. Яна маўчала, лепш бы яна не ішла сюды зусім, так ёй было цяжка ў гэты момант. Камісар пакінуў на яе глядзець і загадаў:

      – Будзем капаць.

      Адкінулі салому і пачалі капаць. Скуратовіч аж енчыў:

      – Няма, няма, нідзе няма!

      Зямля была цвёрдая. «Гэтак цяжка людзям, а бескарысная работа!» Яе пачала мучыць злосць на Скуратовічаву сям’ю: «Гады, жыву ў іх, як у пекле».

      – Няма тут, – закрычала яна.

      «Мусіць, тут, калі яна так крычыць, – падумаў камісар. – Будзем капаць да канца». Ён паспрабаваў яшчэ звярнуцца да яе сумлення.

      – А ты маўчы, не гавары, памагай свайму гаспадару, – здзекаваўся ён з яе. – Ён табе аддзякуе.

      – Я ж вам кажу, што не тут! – аж кінулася да яго Зося.

      – А дзе ж?

      – Пад вазоўняй. Я пакажу!

      «А што, калі ён з мяне пасмяяўся», – з смуткам падумала яна пра пастушка. Людзі спынілі работу. Яна глядзела з гумна і нічога не заўважала – ні дрэў, ні неба.

      Скуратовіч выйшаў з гумна і рушыў дадому.

      – Пачакай, гаспадар! – крычаў камісар.

      – Яна пакажа, – нават не азірнуўшыся, буркнуў Скуратовіч.

Скачать книгу