Хлопчыкi i дзяўчынкi. Яўген Аснарэўскі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Хлопчыкi i дзяўчынкi - Яўген Аснарэўскі страница 3
– Так точна.
– Я вось думаю, ці не ты гэта напісаў, змагар ты наш. А?
– Што? – мой голас гучаў здзіўлена. – Ды як вы наогул можаце мяне падазраваць? Глупства нейкае. Навошта мне гэта?
– Дык ты ж у нас самы несвядомы.
– Гэта чаму ж?
– Сам ведаеш! – заявіў начальнік.
– Паняцця не маю.
– Ну хопіць прыдурвацца, Астапеня! – прыкрыкнуў палкоўнік. – Ты, * ляць, усё разумееш… А калі не хочаш, каб цябе, у такіх сітуацыях, падазравалі, то і паводзь сябе як чалавек, размаўляй нармальна…
– А я што ненармальна размаўляю? Я што не маю права размаўляць на роднай мове, якая, дарэчы, дзяржаўная?..
– Маеш маеш, – перапыніў мяне Аляксандр Браніслававіч, – я проста табе па-добраму хацеў параіць… ну каб ты ў такія вось сітуацыі не трапляў.
– Ды якія такія? У вас наогул ніякіх падстаў мяне падазраваць няма.
– А вось і ёсць.
– Не, няма падстаў.
– Ты мне яшчэ будзеш тут спрачацца, нягоднік! – крыкнуў начальнік.
– Не-не, – адказаў я.
– Кароч, ясна ўсё з табой… Ідзі і падумай аб сваіх паводзінах!
– Пра што канкрэтна падумаць?
– Вольны! – гаркнуў палкоўнік і я выйшаў з кабінета.
Надпіс зафарбавалі хутка. Але праз некалькі дзён ён зноўку з'явіўся на тым жа месцы, амаль такi ж, як першы. Вялікi, зроблены жоўтай фарбай, надпіс: «Дыктатура» зноў бударажыў наша міліцэйскае ўпраўленне, будынак якога раскінулася ў цэнтры горада на невялікай горцы. З раніцы я быў на працы і мяне зноў выклікалі да Аляксандра Браніслававіча.
– Бачыў? – спытаў палкоўнік, гледзячы на мяне спадылба.
– Так точна, бачыў.
– Што думаеш?
– А што я магу думаць?
– Ты мне дурня не ляпі! – крыкнуў начальнік.
– Вінаваты…
– Ну, карацей, Астапеня, спытаю прама: ты пісаў?
– Не, не я, – сказаў я цвёрдым тонам, гледзячы палкоўніку прама ў вочы.
– Хм… А я вось на цябе падумаў.
– Гэта я ўжо зразумеў.
– Ну раз не ты, то добра. Давай тады займіся гэтай справай. Трэба знайсці гэтага мастака *ляць маць яго… Зайдзі да Колі. Хай табе пакажа запісы з камер. Круціся як хочаш, а знайдзі гэтага *ляць Айвазоўскага…
– Айвазоўскі пісаў марскія пейзажы, – сказаў я і тут жа прыкусіў язык.
– Ты што яшчэ і разумнічаць будзеш? – з кіслай усмешкай спытаў начальнік.
– Не.
– Пайшоў нахрэн адсюль да Колі! – загрымеў Аляксандр Браніслававіч, узнімаючыся з крэсла і хутка чырванеючы.
– Ёсць! – спалохана крыкнуў я і, чаканячы крокi, выйшаў з кабінета, пачуўшы ў спіну «Змагар, маць тваю».
– Здарова,