Хлопчыкi i дзяўчынкi. Яўген Аснарэўскі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Хлопчыкi i дзяўчынкi - Яўген Аснарэўскі страница 4

Хлопчыкi i дзяўчынкi - Яўген Аснарэўскі

Скачать книгу

да гэтага. Аднак праз некалькі дзён ён з'явіўся зноўку, а Коля далажыў, што і новая камера не змагла зафіксаваць няўлоўнага аматара жоўтай фарбы.

      – Ты мне пакладзеш пасведчанне на стол, змагар! – пагрозліва прашыпеў палкоўнік, калі я зноў увайшоў у яго кабінет.

      – Ды за што? – амаль выгукнуў я.

      – А за тое, змагар, – адрэзаў Аляксандр Браніслававіч.

      – Ды я ж не вінаваты… Што я магу зрабіць?

      – Тое-сёе можаш, тваю маць, – сказаў палкоўнік, злёгку пастукваючы пальцамі па стале і радасна пасміхаючыся. – З сённяшняй ночы будзеш дзяжурыць у машыне і падпільноўваць гэтага Айвазоўскага…

      – Айвазоўскі… – пачаў я.

      – Што? Што ты там хацеў сказаць? – спытаў Аляксандр Браніслававіч, злёгку прыўздымаючыся ў крэсле.

      – Не, нічога, – адказаў я і апусціў вочы.

      – Вось так лепш, – заўважыў начальнік. – Можаце ісці, Астапеня.

      Тры наступных ночы я дзяжурыў у машыне, запаркаваннай непадалёк ад сценкі, на якой перыядычна красаваўся жоўты надпіс. Было вельмі цяжка, але я дамогся выніку! Надпіс не з'явіўся.

      – Ну вось бачыш, Андрэй, – сказаў Аляксандр Браніслававіч, – ёсць вынік. Можа пакінуць цябе дзяжурыць яшчэ на месяцок?

      – Але… – пачаў я.

      – Ну хай там, – сказаў палкоўнік і засмяяўся. – Бачу, што ты ледзь на нагах стаіш. Можаш адаспацца. Скачы дадому, як гэтая ваша Павоня.

      – Пагоня! – паправіў я.

      – Вольны! – сказаў палкоўнік і махнуў рукой.

      Я выйшаў з кабінета. А праз два дні жоўты надпіс: «Дыктатура» зноўку віднеўся на сцяне ўправы. Ён здаваўся нават крыху большым, чым папярэднія. Я быў у жаху, прадчуваючы, што зараз зробіць са мною начальнік. Але мяне ніхто не выклікаў. Усё было ціха. А яшчэ праз некалькі дзён да непераможнага жоўтага слова, якое чамусьці не сталі зафарбоўваць, дадаўся больш дробны і каравы надпіс, зроблены чырвонай фарбай. Гэта было адно слова: «пралетарыяту».

      – Дыктатура пралетарыяту! – прачытаў услых Коля, стоячы побач са мною ля распісанай сценкі.

      – А чаму не зафарбоўваюць? – спытаў я.

      – А навошта? – адказаў пытаннем на пытанне Коля. – Гэта адну дыктатуру нельга, а дыктатуру пралетарыяту – можна. Адно слова падобна да адной чаркi – дробязь, а можа ўсё памяняць, – дадаў ён і паднёс да рота цыгарэту.

      – Слухай, Коля, што гэта ўсё значыць? Ты ж кiруешь камерамі. Ты ж разумееш, што такога не можа быць, каб надпіс з'явіўся, а таго, хто гэта пісаў на відэа не было.

      Коля трохі памаўчаў, а потым паглядзеў мне прама ў вочы і сказаў:

      – Ну так, я сапраўды загадчык камер, так што калі я сам з гэтымі запісамі паваражу, то і канцоў няма. Быў чалавек на відэа і сплыў.

      Коля зарагатаў, гледзячы на мой здзіўлены выраз твару.

      – Але… навошта табе гэта? – спытаў я разгубленым тонам.

      – Ну дык гэта ж я і пісаў на сцяне, – адказаў Коля.

      – Ты? – шэптам прагаварыў я, гледзячы на яго

Скачать книгу