Хлопчыкi i дзяўчынкi. Яўген Аснарэўскі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Хлопчыкi i дзяўчынкi - Яўген Аснарэўскі страница 5
***
Зрабіла Антошыку абед. Кахаю яго… бубачку. Ну дык вось! Я хачу трэніраваць гэтую іх мову, таму што баюся Гэтых. Іх усё больш вакол і неяк мне стала здавацца, што яны могуць узяць і… ну… як бы гэта напісаць та… Кароч, баюся, што яны стануць кіраваць, а не мы. Мой Антошык працуе на пасадзе, ну і я пры ім – дапамагаю. Быць жонкай чыноўніка нялёгка, хоць усе думаюць, што нават вельмі лёгка. Ну я яшчэ далей напішу пра свае цяжкасцi.
***
Я спрабавала ўгаварыць Антошыка таксама вучыць гэтую іх мову. Але ён пакуль упіраецца. Хоць кажа, што і так яе ведае. Я папрасіла яго паразмаўляць. Ён сказаў мне: «Я очань добра владзею мовай майго народа, але счытаю, што патрэбна уважаць правы людзей, якия хочуць гаварыць па рускай, тым больш, што гэт гасударственны язык». Мне здаецца ў яго атрымалася не вельмі добра. Так што буду спрабаваць яго прымусіць вучыцца.
***
Антошык купіў мне Victoria’s Secret!!!! А-а-а-а!!!! Я проста шчаслівая. Сказаў, каб я толькі адчапілася ад яго са сваёй мовай. Ну так і быць, дзеля такога можна і адчапіцца. Пабягу мераць.
***
Я расчараваная. Гэтыя майты так рэжуць мне азадак, што я проста не магу нармальна хадзіць. Ды і станік мне замалы. Але яны такія прыгожыя!!! Што ж рабіць? Як вось вырашыць такія праблемы? Як крыўдна…
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.