Ordynacja podatkowa. Wzory pism z komentarzem. Tomasz Kaczynski

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ordynacja podatkowa. Wzory pism z komentarzem - Tomasz Kaczynski страница 11

Ordynacja podatkowa. Wzory pism z komentarzem - Tomasz  Kaczynski

Скачать книгу

не абавязкова разумны чалавек. Яму проста пашанцавала. Ён падобны да жабрака, які знайшоў на вуліцы гаманец, набіты манэтамі. Зусім выпадкова. Яму пашанцавала. Ён можа знайсьці ўладальніка кашалька і вярнуць грошы. А можа прамантачыць іх у карчме. Вястун, які прыходзіць з добрай весткай, заслугоўвае ўзнагароды. А той, хто вяртае табе пусты кашалёк? Хто ён такі? Ён злодзей. Інфармацыя… Часам яна даражэйшая за золата. Кім ёсьць вястун, які прыносіць благую вестку? Здаецца, ён ня робіць нічога благога. Але ён не задумваецца, дарагі Лёкса Шпуль, пра тое, што ён сам па сабе – і ёсьць благая вестка. Калі ён прыйшоў з дрэннымі навінамі, значыць, ён і сам – дрэнны салдат. Падумай пра гэта! Калі б ён быў добрым салдатам – хіба паслаў бы яго кароль вестуном на радзіму? Не, кароль бы кінуў яго ў бой! Калі б ён быў адважным салдатам – хіба ён вярнуўся б дамоў? Не, ён аддаў бы жыцьцё за свайго караля і свой край! Калі б ён быў каштоўным салдатам – хіба яго б адпусьцілі дамоў, у той час як іншыя аддаюць свае жыцьці ў няроўнай бітве? Кожны добры салдат на рахунку! Гэта ведаюць усе, хто хоць раз камандаваў войскамі. І калі дрэнны салдат нясе дрэнную вестку праз увесь край сваім валадарам – хіба ня ёсьць ён жывым сьведчаньнем паразы? Доказам таго, што войска ні на што ня здатнае! Прыкладам таго, якія слабакі і баязьліўцы служаць нашаму каралю! Уяві сабе. Вястун нясе благую вестку і расказвае яе ўсім, каго сустрэне. Людзі слухаюць… І край абрынаецца ў паняверку і жах, у сорам і скепсіс. Людзі пачынаюць думаць, што ўлада слабая. Што яна ня ўмее весьці вайну! Пачынаюць задумвацца пра тое, ці не было б іхнае жыцьцё лепшым, калі б яны мелі іншага караля? Яны плачуць, чуючы пра ахвяры! Яны думаюць пра будучы голад і гвалт. Яны баяцца, што чужынцы захопяць іхны край! І ўсё гэта – праз аднаго толькі баязьліўца, праз аднаго кепскага салдата, які толькі на тое і здатны, што кінуць сваіх таварышаў і зрабіцца тым, хто прынясе кепскую вестку цэламу народу! Найлепшыя салдаты ляжаць на полі бою і крычаць ад ран у чужынскім палоне! А гэты пан Благая Вестка прыходзіць дамоў жывы і здаровы, расказвае, як усё паскудна ў нашым гаспадарстве, якія беды нас чакаюць – і спакойна ідзе дамоў, да жоначкі… ці там, ня ведаю, да мамачкі… Не пакараны! Упэўнены ў сваім геройстве! Пазбавіўшы ўсіх веры і надзеі! І пры гэтым жывы, здаровы і сыты! Як ты назавеш такога вестуна? А, Лёкса?»

      «Хіба што здраднікам, ваша эксцэленцыя», – прамовіў уражаны Лёкса Шпуль, які стаяў, нібы прыбіты да падлогі гэтым вісклівым і ўладным голасам і гэтымі нечаканымі, але ў нечым вельмі разумнымі развагамі.

      «Але, на шчасьце, гэта не пра цябе… – паволі прамовіў рэгент. – Ты прынёс нам добрую вестку. А значыць, ніхто не абвінаваціць цябе ў баязьліўстве, аслабленьні баявога духу і распаўсюдзе панічных чутак. Палкаводзец, які перамог, пасылае вестунамі дахаты найлепшых. Тых, кім ён па-сапраўднаму ганарыцца. Тых верных, хто будзе служыць яму незалежна ад колькасьці здабычы. Пакуль іншыя ваякі-пераможцы зьбіраюць трафэі і нагружаюць вазы, гэты адважны і самаадданы вястун з пустымі рукамі прабіраецца на Радзіму праз агонь і ваду, каб ашчасьлівіць суайчыньнікаў цудоўнымі навінамі. Хіба ён не заслугоўвае

Скачать книгу