Ordynacja podatkowa. Wzory pism z komentarzem. Tomasz Kaczynski
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Ordynacja podatkowa. Wzory pism z komentarzem - Tomasz Kaczynski страница 12
Рэгент павярнуўся да прыціхлых прысутных. Некаторыя яшчэ ківалі, пад уражаньнем ад ягонай прамовы.
«Панове! Чаму б не аддаць вестуну дом нашага дарагога Кавальды? Ён стаіць пусты… Дарэчы, скажыце, каб Кавальду зьнялі зь вяроўкі і пахавалі за мурамі. Бяз помніка! І каб ніякіх апазнавальных знакаў! Яны там унізе і так зразумелі, што бывае з тымі, хто настройвае людзей супраць улады».
Па залі прабеглі галасы – ад адной сьцяны да другой, ад дзьвярэй да дзьвярэй. Гэта перадаваўся з вуснаў у вусны загад. Рэгент стомлена сеў і зазірнуў у патухлую люльку.
«Ты можаш ісьці ў свой новы дом, вястун. Зайдзі да скарбніка, табе выдадуць твой ганарар. Ты заслужыў яго. Дзе мастак? Няхай напіша партрэт героя! І выдайце яму форму! Боты! Паглядзіце на ягоныя ногі! Ён заплаціў імі за тое, каб мы гулялі сёньня банкет! Вывесьце сьцягі! Выдайце нашым шчасьлівым падданым хлеб, салёныя агуркі і віно! І не шкадуйце! Пане міністар! Вы, вы! Загадайце герольдам трубіць у трубы! І абвясьціце ўсім пра вялікую перамогу! І як-небудзь патлумачце каралеве-маці, што мы перамаглі. Чаму яна сядзіць з такім кіслым тварам?»
3
Атрымаўшы на кухні раскошную вячэру, навюткую афіцэрскую форму на складзе, а да ўсяго – ганарар і загад з канцылярыі зьявіцца ў палац назаўтра раніцай, Лёкса Шпуль выйшаў з палацу і пастараўся адразу ж схавацца ў натоўпе, які запоўніў вечаровыя вуліцы і, відавочна, зьбіраўся сьвяткаваць да ўпаду. І толькі тады ён успомніў, што зь ім была Вераніка. Ён пакінуў яе недзе ў бясконцых палацавых калідорах, дзе ўсе глядзелі на яго з павагай і страхам – і цяпер ня ведаў, дзе шукаць. Зрэшты, бачыць Вераніку яму зусім не хацелася, лепш бы яна зьнікла ў гэтым горадзе, лепш бы вярнулася ў свой лес і забыла пра яго існаваньне. Лепш бы ён кінуў яе там, у высокай траве, пасьля іхнага дзіўнага танцу.
Ён ня ведаў, што яму цяпер рабіць – ясна было адно: ён мусіць як мага хутчэй пабачыць маці, сястру і брата. Лёкса Шпуль рашуча рушыў у самую гушчу вясёлых і ўжо п’янаватых людзей, што крычалі на ўсе лады: «Перамога! Слава каралю!», яму не хацелася, каб яго пазналі. Заўтра, няхай усё здарыцца заўтра, не цяпер. Ён насунуў афіцэрскую трывуголку на лоб, загарнуўся ў плашч і паспрабаваў выбрацца туды, дзе ад галоўнай плошчы адыходзіла доўгая цёмная вуліца, па якой можна было дайсьці да Старога Раўчука. Новыя, зь любоўю выбраныя ім боты грукалі па бруку, і гэты грукат тануў у гістэрычных воклічах, песьнях і бесклапотным сьмеху; Лёкса Шпуль зусім адвык ад абутку, боты мулялі, але глядзець на іхны бляск і адчуваць іх рыпеньне было прыемна. Ён чарговы раз апусьціў вочы, каб палюбавацца на іх добра апрацаваную скуру – і на яго наляцеў нейкі мінак.
«Ты што, вочы прапіў? – прабурчаў Лёкса Шпуль, адвярнуўшыся і хаваючы позірк пад афіцэрскай трывуголкай. – Глядзі куды прэш!»
«Гэй, прыяцель, не гані, – дабрадушна сказаў мінак, лыпаючы вачыма. –