Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла. Пітэр Кваснеўскі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - Пітэр Кваснеўскі страница 13

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - Пітэр Кваснеўскі

Скачать книгу

Па-першае, як і ў выпадку ўсіх традыцыйных літургій, незалежна ад абраду, у usus antiquior ёсць шмат малітваў, якія святар чытае ціха альбо прыцішана, пакуль адбываюцца іншыя рэчы альбо гучаць спевы. Novus Ordo са сваім рацыяналізмам, характэрным для ўсіх навінак, патрабуе, каб амаль усё прамаўлялася гучна і, што яшчэ горш, абвяшчалася ўсяму свету. З-за гэтага ўся Імша можа выглядаць, як пабожная прамова, асабліва ў касцёле з мікрафонамі, гаманлівым цэлебрантам альбо і тым, і іншым.

      Па-другое, малітвы класічнага рымскага абраду нашмат больш устойлівыя, прадказальныя, паэтычныя і глыбокія. Гэта азначае, што святар і люд даволі моцна прывыкаюць да іх, аднак знаходзяць іх бясконца багатымі ў змесце. Чым больш іх паўтараеш, тым лепшымі яны становяцца. Хто ж будзе аспрэчваць, што адной з найбольш любімых якасцяў традыцыйнай літургіі з’яўляецца тое, што яе можна вельмі добра спазнаць? Вы ведаеце, што ідзе наступным, і вы ведаеце, што вам гэта патрэбна; ваш закеўзаны імшалік робіцца вашым сябрам; вы асцярожна і з ўдзячнасцю ўваходзіце ў дух літургіі, а яна кіўком кліча вас, каб зноў падзяліцца сваімі сакрэтамі. У гэтым сэнсе традыцыйная Імша прадстаўляецца як ціхае, зыркае святло, у якое чалавек можа ўвайсці, увабраць яго, аддацца яму. У новай жа Імшы ландшафт, надвор’е і дарожныя знакі пастаянна змяняюцца ў залежнасці ад выбару таго ці іншага набору варыянтаў; там і тут з’яўляюцца спантанныя каментары, чытаюцца кепска ўкладзеныя малітвы вернікаў і г. д.; у ёй надта мала таго, што з дня ў дзень застаецца нязменным. Найгоршы вынік з гэтага ўсяго такі, што пра медытацыю можна забыцца.

      Мова цяжкая і мова лёгкая

      Гэта праўда, што ціхая Імша з’яўляецца той формай usus antiquior, у якой прысутнічае вялікая доля рэцытаванага тэксту, і гэта, вядома, не ідэал; нормай з’яўляецца ўрачыстая спяваная Імша, і калі б у Заходнім Касцёле ўсё было так, як павінна быць, то спяваных Імшаў было б нашмат больш, падобна як і ва Усходнім Касцёле Боская літургія заўсёды была спяванай. Тым не менш існуе істотнае адрозненне паміж рэцытацыяй ціхай Імшы і рэцытацыяй новай Імшы. Розніца заключаецца ў багацці і сталым характары старажытных тэкстаў, якія робяцца другой натурай таго, хто моліцца. Сама прырода слова на старой Імшы адрозніваецца з-за спосабу, якім яно прадстаўляецца, перадаецца, выказваецца, з-за ахінаючай яго цішыні, з-за шэпту, з-за пераходу паміж публічным і прыватным, знешнім і ўнутраным, з-за рытмічнага гучання псальмаў. Дзякуючы ўсім гэтым спосабам словы пранізваюць цішыню і нараджаюць медытацыю; Імша глыбока пускае карані ў душу асобы, як расліна пранікае ў зямлю. Тут «праблема» словаў пераўзыходзіцца самой літургічнай формай, даючы магчымасць гэтай падзеі з усімі яе словамі і цішынёю, з яе зменнымі і сталымі часткамі стаць благаслаўленнем любячага адказу на прапанову Езуса аб сяброўстве, на неспасцігальную міласэрнасць Бога, рэалізаваную на Крыжы. Рэцытаваная Імша з’яўляецца ціхай у сваіх словах і вымоўнай у сваёй цішыні. Яна кажа пра Узлюбленага і Узлюбленую, пра Жаніха і Нявесту –

Скачать книгу