Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла. Пітэр Кваснеўскі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - Пітэр Кваснеўскі страница 16
Насуперак паўсюднаму меркаванню, звычайная форма рымскага абраду таксама прапануе вернікам менш Пісання, калі казаць пра якасць. Старажытная літургія насычана Пісаннем не толькі ў зменных антыфонах і малітвах, але таксама і ў нязменных частках, і таму яна з большай моцай духоўна ўплывае на душу таго, хто моліцца. Пасланне і Евангелле старога абраду амаль заўсёды карацейшыя, мацнейшыя, больш непасрэдна звязаныя з самім святам, а таму больш эфектыўныя з пункту гледжання педагогікі31. Таму старая літургія вельмі добра надаецца для разважання і прапаведавання, заснаванага на Пісанні. Але заўважце, што паспяховай яна будзе толькі тады, калі яна застанецца тым, чым яна з’яўляецца: літургіяй, багатай і поўнай пабожнасці; яна не задумвалася як заняткі па вывучэнні Бібліі.
Рэдактары лекцыянарыя для Novus Ordo кажуць, што мэтай было дадаць «больш Пісання», каб «карміць люд Божым словам». Аднак старажытны абрад значна больш прасякнуты Пісаннем праз жывое засваенне біблійнай мовы, рытмаў, тэмаў, чым новая Імша, якая, у адрозненне ад старажытнага абраду, прабягае праз «літургію слова» без усялякай затрымкі. Таму класічны абрад з’яўляецца выдатным пастаянным катэхізатарам для тых, хто аддае сябе ў рукі малітваў і чытанняў. І ў надзвычайнай форме (калі яна рэцытаваная), і ў звычайнай форме да чытання Евангелля даходзіць праз пяць-дзесяць хвілін пасля пачатку Імшы, аднак удзельнік першай з іх будзе лепш падрыхтаваны: яго душа ўжо была апрацавана псальмам 42, двайным «Confiteor», дыялогам «Ostende nobis», узыходжаннем да алтара з дзвюма багатымі суправаджальнымі малітвамі і шматграннай калектай, якая выказвае многае малой колькасцю словаў. А ў звычайнай форме гэтая частка хуткая і раз’яднаная: знак крыжа, прывітанне, «Kyrie» (часта без «Confiteor», які так ці інакш выкарыстоўваецца ў скалечанай форме) і калекта. Няма адчування натуральнага руху, арганічнай цэласнасці; гэта больш падобна на праходжанне праз пункты плану. Затым – бах! – чытанне, якое амаль заўсёды чытае свецкая асоба, найчасцей жанчына, апранутая так, каб відавочна выпадаць з шэрагу прыслугоўваючых, нібыта мы хацелі падкрэсліць, што чытанні не з’яўляюцца часткай культу і іх сэнс не заключаецца ў прынашэнні Богу ўцелаўлёнага Слова праз святарскае служэнне32. Традыцыйная літургія з’яўляецца больш глыбока
31
Выключэннем з’яўляюцца чытанні пра Муку Пана ў традыцыйнай літургіі Вялікага тыдня, дзе ўсе чатыры евангелісты прачытваюцца кожны год у розныя дні. У новым лекцыянарыі Ян захоўвае сваё месца ў Вялікую пятніцу, але сіноптыкі змяняюцца паводле трохгадовага цыклу.
32
Калі субдыякан або танзураваны манах чытае Пасланне падчас старажытнай літургіі, ён робіць гэта як той, хто мае ўнутраную скіраванасць да святарства; ён не робіць гэта ў ролі свецкай асобы. Прычына гэтага заключаецца ў тым, што чытанні лічацца сапраўднай часткай Імшы (як сведчыць класічнае дзяленне на «Імшу катэхумэнаў» і на «Імшу вернікаў»), хоць гамілія ёю не з’яўляецца, прынамсі не ў тым самым сэнсе. Я хацеў бы таксама дадаць, што існуюць такія парафіі і капліцы, у якіх чытанні выконваюць адпаведна апранутыя мужчыны-міністранты, што можна лічыць прымальным, хоць і часовым рашэннем у кантэксце звычайнай формы рымскага абраду.