Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла. Пітэр Кваснеўскі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - Пітэр Кваснеўскі страница 18

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - Пітэр Кваснеўскі

Скачать книгу

можна ясна і жыва на свае вочы ўбачыць, як Езус, Ягнё Божае, «дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення» робіць сябе прысутным на алтары ахвяры. Ахвярны характар Імшы ясна прадстаўлены ўпрыгожваннем алтара, паставай святара і годнай урачыстасцю рубрык – усё гэта настойліва вяртае розум да mysterium fidei. Важнасць цішыні ва ўсім гэтым цяжка пераацаніць, бо яна выконвае сапраўдную літургічную ролю; гэта не проста дадатак. Цішыня патрэбная якраз для таго, каб дазволіць вернікам усвядоміць паўторнае аднаўленне ахвяры Кальварыі, раскрыць прастору сваіх сэрцаў і прыняць яе плёны, зрабіць розум Хрыста сваім розумам, з’яднаць свае думкі і жаданні з боскай Ахвярай – і з ёю зрабіцца прынашэннем Трыадзінаму Богу39. У суцішанай душы, падрыхтаванай для свайго Пана, Ён знойдзе – Ён створыць – месца, дзе зможа адпачыць з намі. Гэта абавязкова неабходна найперш для заходняга чалавека, які заўсёды знаходзіцца ў руху і баўбатні, якія пры дапамозе тэхналагічнай інвазіі атупляюць душу і ізалююць яе ў сацыяльным сэнсе. Людзі, якія амаль што залежаць ад таго, каб мітусіцца і ствараць шум, яшчэ больш патрабуюць магчымасці спыніцца, набраць паветра, суцішыцца, засяродзіцца ў цішыні, паслухаць, пабыць з Панам, а часам і ўкленчыць перад Ім у паставе пакоры і слабасці.

      Communicatio in sacris

      Камунікацыя абапіраецца на маўчанне, яму ж спрыяе і дзякуючы яму існуе. Маўчанне з’яўляецца найбольш важнай ежай для раскіданай душы, без якой яна загіне ў брудзе словаў і шуму. «Маўчанне – гэта такая магутная мова, што яна дасягае трону Бога жывога; маўчанне – гэта Яго мова, хоць таемная, але магутная і жывая», – піша св. Фаўстына Кавальская ў сваім «Дзённіку»40. Як паказвае старажытная лацінская літургія, святы Касцёл разумеў, што нам патрэбныя як музыка, так і цішыня – прыгожыя мелодыі і прыгожая адсутнасць гукаў. Нават калі свецкія вернікі моляцца для падрыхтоўкі сваімі ўласнымі малітвамі і пагружаны ў разумовую малітву, тым не менш гэтыя малітвы ствараюць агромністую прастору спакою, якая памяншае гэтых людзей, дае ім адчуванне свайго месца, падкрэслівае недасканаласць іх прыроды. Старажытная літургія прымушае нас усвядоміць нашую заганнасць, нашыя «незлічоныя грахі, знявагі і занядбанні» і ў той самы час – нашую ўнутраную веліч перад Богам, Які робіць сваіх слугаў вялікімі, даючы ім удзел у сваім жыцці праз боскія цноты веры, надзеі і любові. Здаецца, чалавек, асабліва сучасны, не ўсведамляе ані глыбіні сваёй грэшнасці, ані велічы свайго паклікання; ад яго схаваныя і ягоная мізэрнасць, і тое, што яму было абяцана. Такому чалавеку тэрмінова патрэбнае абуджэнне да рэальнасці, усведамленне таго, кім і чым ён з’яўляецца перад Богам, магчымасць «вярнуцца да сябе» і так дайсці да Бога, Які «бліжэй да мяне, чым я да сябе» (св. Аўгустын). Для хрысціяніна, як і для Платона, добрай будзе парада дэльфійскага аракула: «Спазнай самога сябе». Але гэта таксама цяжкі і балючы шлях, у які чалавек выходзіць толькі тады, калі пачынае вызваляцца ад зямных спосабаў думаць, размаўляць і дзейнічаць і адкідаць іх. Той самы чалавек

Скачать книгу


<p>39</p>

Як у сваёй энцыкліцы Mediator Dei навучае нас слуга Божы Пій ХІІ: гл., між іншым, №№71, 80—81, 85—93, 98—99.

<p>40</p>

Св. сястра Фаўстына Кавальская, «Дзённік. Божая Міласэрнасць у маёй душы» (Мінск: Про Хрысто, 2014), §888.