Вяртанне з апраметнай. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин страница 2

Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин

Скачать книгу

трэба ваяваць, таму дапамагу сабе i табе яшчэ разок. Слухай уважлiва i больш не памыляйся: на гарадскiм кiрмашы ацiраецца Князь, Кузаўкоў – ягоная работа. Май на ўвазе, што ён на сэрца не хворы, умее пастаяць за сябе, пыл пусцiць у вочы i не расколецца, прыйдзецца павалэндацца. А каб ён быў больш згаворлiвы, у газавай плiце знойдзеш усё, каб на пяток гадоў адправiць да гаспадара лес валiць.

      На тым скончылася другая размова. Князя Бусел ведаў асабiста i, не дачакаўшыся ранiцы, выклiкаў з аддзела машыну i сярод ночы з’явiўся на кватэру злачынца. Канечне, санкцыi пракурора на вобыск у яго не было, i Бусел усю адказнасць узяў на сябе. З газавай плiты, як i казаў па тэлефоне «добраахвотнiк», выцягнулi цэлы арсенал зброi. Чатыры пiсталеты, патроны, нават дзве супрацьтанкавыя гранаты. Шырачэзны ў плячах, крыху ссутулены Князь, ён жа Павел Скакун, маўчаў i толькi, сцiскаючы кулакi, зыркаў на Бусла халоднымi, скамянелымi вачыма. На шчацэ нервова тузаўся чырвоны шнар.

      Бусел атрымаў вымову ад начальства за тое, што не паведамiў ноччу пра размову з» добраахвотнiкам» i рызыкаваў жыццямi ўсёй аператыўнай групы, але да вымовы аднёсся абыякава: на адну болей цi меней, што за бяда? На зброi знайшлi адбiткi пальцаў Князя, i ён прызнаў сябе вiнаватым у захоўваннi зброi, ды i толькi. А вось адкуль гэты арсенал – так i заставалася таямнiцай. Князь трымаўся свайго: «Купiў у невядомых каўказцаў, а дзе тыя ўзялi, не ведаю. У iх цяпер поўна гэткага дабра, кожны нешта мае, вось i шукайце, на тое вы i мiлiцыя…»

      …Быў яшчэ i трэцi званок «добраахвотнiка». Ён патэлефанаваў, выключна каб павiншаваць з паспяхова праведзенай аперацыяй, i, як мiнулыя разы, некалькi хвiлiн куражыўся, пасмейваўся з капiтана, але Бусел цярплiва чакаў. Яго ўсё больш пачынала цiкавiць прычына паводзiн невядомага, а ў п’янага магло нешта зляцець з языка. «Добраахвотнiк» папярэдзiў, каб сцераглi Князя, i, перш чым кiнуць трубку, сур’ёзна зазначыў:

      – Ён пешка! Але ж за ягонай спiнай сцiшылiся тыя, па кiм даўно плачуць турэмныя краты.

      Некалькi дзён напружанай працы поспеху ў раскрыццi забойства не прынеслi. Скакун, даведаўшыся, што яго вiнавацяць у забойстве Кузаўкова, патрабаваў доказы. Ён меў амаль неабвяргальнае алiбi: у тую ноч п’яны спаў на вакзале. Яго i сапраўды затрымаў нарад мiлiцыi, але ж тое здарылася а чацвёртай гадзiне, а дзе быў з дзвюх да трох? Якраз у гэты час забiлi Кузаўкова. Князь стаяў на сваiм: «Быў п’яны i нiчога не памятаю».

      З гэтага часу «добраахвотнiк» знiк i нiчым аб сабе не нагадваў аж да сённяшняй ранiцы. У шэсць гадзiн зазванiў тэлефон, i Бусел адразу пазнаў прастуджаны i, як здалося, перапалоханы голас. На гэты раз чалавек гаварыў цвяроза, не кпiў, не павучаў, а адразу настойлiва прапанаваў сустрэцца i прызначыў месца: у старым парку, што ля вучылiшча металiстаў. Ён папярэдзiў, каб быў адзiн i нiкому пра дамоўленасць не гаварыў. Апошняе насцярожыла, але «добраахвотнiк», быццам прачытаўшы Андрэевы думкi, шэптам дадаў:

      – Мяне шукаюць, хтосьцi здаў… Я цябе ведаю, а мяне пазнаеш па белым плашчы i чорным капелюшы, якi буду трымаць у левай руцэ. Спытаеш, як прайсцi да вучылiшча…

Скачать книгу