Вяртанне з апраметнай. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин страница 6

Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин

Скачать книгу

А што тычыцца доўгу, дык ледзь слязу не выцiснуў, такi ты дабрадзей… Куды iдзём? – стоячы на ганку, на поўныя грудзi ўздыхнуў капiтан i не адчуў тупога болю ў правым баку, што яшчэ гадзiну таму выклiкаў прыступы ўдушлiвага кашлю.

      – Кiруй да студнi, – падштурхнуў Бусла ў спiну Фiлiн.

      – Што шукае Прышч у сталiцы? – апускаючы ў студню рыпучы журавель з iржавым вядром, спытаў Бусел. – Пэўна, грошы? I ўсё ж колькi я каштую?

      – Камерцыйная тайна, – неахвотна прабурчэў Фiлiн, скiнуў з сябе кашулю i падхапiў вядро празрыстай вады. – Плеханi, а то нешта на сон хiлiць.

      – Баiшся, што задам лататы? – перахапiўшы вядро, Бусел зрабiў некалькi глыткоў. – Ого, халодная, ажно скiвiцы зводзiць!

      – Вада i сапраўды што трэба, сiлу дае… А наконт уцёкаў я спакойны, ранавата табе на людзях з’яўляцца, пазнаюць…

      – То i добра, я не збiраюся гуляць у тваю гульню.

      – Мая, як ты кажаш, гульня, праз пару-тройку дзён скончыцца, i ты, даражэнькi, будзеш выблытвацца сам, iнакш не паспееш аб’явiцца, як хтосьцi лупяне манцiроўкай па галаве, i памiнай як звалi.

      Бусел незадаволена перасмыкнуў плячыма, спадылба зiрнуў на Фiлiна i рэзка плёхнуў ваду на ягонае мускулiстае цела. Злачынец ад нечаканасцi ажно падскокнуў, з грудзiны вырваўся мiжвольны крык, больш падобны на конскае ржанне, ён зафыркаў, зачмыхаў носам i пачаў iмпэтна расцiраць цела.

      – Плiснi яшчэ! – узбуджана крыкнуў Фiлiн, але, убачыўшы, што Бусел быццам аслупянеў з вядром у руках, думаючы пра штосьцi сваё, выхапiў журавель, апусцiў у студню.

      Наступнае паўнюткае вядро сцюдзёнай вады Фiлiн выплеснуў сабе на галаву i, не зважаючы на задумлiвага капiтана, подбегам пашкандыбаў у хату, пакiдаючы на зямлi добры дзесятак ручайкоў.

      Буслу было над чым пакумекаць. Фiлiн меў рацыю, калi гаварыў пра тое, што ён павiнен на нейкi час зрабiцца нябожчыкам. Цяпер думкi былi скiраваны на тое, каб разблытаць злачынства. У прапанаванай сiтуацыi i сапраўды будзе лягчэй рассекчы вузел, выкрыць забойцу Кузаўкова i наркадзялкоў з фармацэўтычнай фабрыкi. Чалавек, якi тэлефанаваў, забiты, i ўсе нiтачкi абарвалiся. Арыштаваны Князь маўчыць i будзе стаяць на сваiм. Вiдавочна, трэба мяняць тактыку, i зноў Фiлiн правы: яго, капiтана Бусла, падставiлi, i да гэтага прыклаў руку хтосьцi са сваiх… Ён павiнен не хавацца ўсё жыццё пад чужым прозвiшчам, а знайсцi юду.

      Пасля халоднага душу галава ў Бусла прасвятлела, куды падзеўся боль, цела паступова налiлося сiлай, начная стома пачала забывацца. Пачуццё самазахавання, якое яшчэ ноччу нясцерпна вярэдзiла душу, шчымiла жаданнем помсты сэрца, цяпер саступiла месца прафесiйнаму азарту, непераадольнаму жаданню асабiста ўва ўсiм разабрацца. Капiтан прагнуў дзейнiчаць, i толькi напрацаваная за гады разважлiвасць i цвярозы разлiк стрымлiвалi, прымушалi яшчэ i яшчэ пралiчваць магчымыя хады злачынцаў. Больш памыляцца Бусел не мог, другога Васiля Мароза не будзе. Капiтан вырашыў паслухацца парад Фiлiна.

      Бусел павесялелым позiркам агледзеў вялiкую паляну, на якой месцiлiся хата з прыбудовамi, агароджаныя плотам, якi ад часу i недагляду спарахнеў

Скачать книгу