Вяртанне з апраметнай. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин страница 10

Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин

Скачать книгу

каб заснуць, не наплявузгаць лiшняга. Капiтан сеў да стала, асцярожна падсунуў фотаздымак блiжэй да агарка свечкi. У той дзень, калi фатаграфавалiся, яны разблыталi нялёгкi вузел i рашылi пакiнуць успамiн, тым больш што дзень быў святочны, поспех супаў з прафесiйным святам. Фатаграфаваў Мiкола Сушынскi. Прыгадалася, як лейтэнант доўга прыладжваў фотаапарат, мiтуслiва ўсiх рассаджваў, некалькi разоў прымяраўся на вольнае крэсла i ледзь паспеў заняць сваё месца, як спрацавала аўтаматыка. У цэнтры Бусел i Алесь Сарока… Сарока не будзе здраднiкам: сябар яшчэ па мiлiцэйскай школе. На пярэднiм плане ў крэслах – Федарэня i Глушакоў. Капiтан сiлiўся прыгадаць хоць што-небудзь, што магло кiнуць цень на хлопцаў, – нiчога не прыпамiналася. Але ж як тады фотаздымак трапiў да Фiлiна?

      Прайшло дзве гадзiны, свечка ў слоiку дагарала, i цяпер ад яе было больш чаду, чым святла. Бусел усё яшчэ таропiўся на твары сяброў i калег, як у кутку на ложку заварушыўся Фiлiн.

      – Не можаш наглядзецца? – кплiва, яшчэ п’яным голасам рагатнуў ён i са злосцю дадаў: – Ну-ну, глядзi, хто падмiргне – той i злыдзень, удвая цi нават утрая большы за мяне.

      – Мне трэба ў Мiнск, – думаючы пра сваё, прагаварыў Бусел, – i чым хутчэй, тым лепш.

      – Паспееш з козамi на торг, – паблажлiва прабурчэў Фiлiн i сонна, лянотна пазяхнуў. – Спяшацца трэба пры лоўлi блох, а ў тваiм выпадку гэта на руку ворагам, ды i мне адразу прыйдуць кранты.

      – А ты iм навошта?

      – Як толькi твая персона аб’явiцца пад сапраўдным прозвiшчам, адным словам, рассакрэцiцца, мне канец, будзе шукаць i мiлiцыя, i мафiя… Я ж усё падстроiў, а гэта па нашых законах не даруецца… Толькi я разлiчваю, што ты не дурань, разумееш, што да чаго, i сам галаву ў пятлю не ўсунеш. А пакуль будзеш разбiрацца, шукаць сваiх крыўдзiцеляў, я знiкну, а з грашыма Фiлiн паўсюль пан.

      Праз два днi у шэсць гадзiн ранiцы у хлеў, дзе на гарышчы ў сене Бусел уладкаваў ляжанку, заехала машына. Прышч заглушыў рухавiк, моцна бразнуў дзверцамi i паспешлiва, подбегам пашкандыбаў да хаты. На ганку басанож ужо стаяў Фiлiн i лянотна пазяхаў. Бусел загадзя раскалупаў у страсе некалькi дзiрак, каб бачыць, што робiцца наўкол, i цяпер прылiп тварам да халаднаватага, крохкага шыферу. Хата i панадворак былi як на далонi.

      – Усё выйшла, як ты задумаў, – Прышч, задаволена скалячыся, трос газетай над галавой. – Мянты праглынулi нажыўку. А дзе наш? Пара з iм палiчыцца, у мяне рукi свярбяць.

      – Наш занадта шустры аказаўся, – абыякава кiнуў Фiлiн, узяў у Прышча газету, разгарнуў. – Ну вось i некралог, амаль своечасова, – Фiлiн улавiў у вачах Прышча недавер i раздражнёнасць і паблажлiва ляпнуў хаўруснiка па плячы: – Мент спрабаваў уцячы, прыйшлося замачыць. Пойдзем пакажу, дзе засыпаў, толькi на ногi што-небудзь абую.

      Прышч роспачна пачухаў патылiцу, зласлiва цвыркнуў слiнай:

      – Шкада, што без мяне…

      Праз хвiлiну Фiлiн i Прышч знiклi ў лесе. Бусел не вытрымаў, таропка слiзгануў па сене ўнiз, да машыны, i хуценька, прафесiйна агледзеў, што было ўсярэдзiне, спадзеючыся знайсцi якiя-небудзь

Скачать книгу