Вяртанне з апраметнай. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин страница 11

Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин

Скачать книгу

гарышча. Рашэнне прыйшло адразу. Ён таропка скiнуў чаравiкi, басанож слiзгануў унiз i, хаваючыся за машынай, прыслухаўся. Гаманiлi цiшэй, чулася лаянка Фiлiна i скавытанне Прышча. Не заўважыўшы нiчога падазронага, Бусел, прыгнуўшыся, джгануў да блiжэйшага кута хаты i прысеў у кустах. Твар, рукi, ногi апякла жыгучка, i толькi Бусел наважыўся перабегчы блiжэй да сенцаў, як раптам гаворка ў хаце сцiхла, i амаль адразу на вулiцу вывалiўся расчырванелы, расхрыстаны Прышч. Капiтан, тулячыся блiжэй да хаты, у самую рослую крапiву, сцiшана назiраў за бандытам.

      – Цьфу ты, – мацюкнуўся i харкнуў крывёй злачынец.

      Ён зласлiва, нядобра некалькi разоў азiрнуўся на вокны i, мармычучы праклёны, трымаючыся рукой за скiвiцу, паплёўся да студнi. Але на паўдарозе спынiўся i, быццам нешта прыгадаўшы, борздка крутнуўся i праз хвiлiну зноў знiк у хаце. Зласлiвая рашучасць, што кiравала Прышчом, нiчога добрага не прадвяшчала.

      Бусел з задавальненнем заўважыў, што дзверы ў хату засталiся адчыненыя, i ён, не раздумваючы, кiнуўся ў сенцы, адтуль па-кашачы нячутна слiзгануў па лесвiцы на гарышча i затаiўся на нейкiх старых, сплеснелых анучах. Спярша капiтан нiчога не чуў, акрамя ўдараў уласнага сэрца, але ў нейкi момант навакольную цiшыню ўзарваў пiсклявы, iстэрычны крык Прышча:

      – Паскуда, ты мне выбiў зуб! Ды я цябе за гэта!..

      Ён не дагаварыў, пачуўся глухi ўдар, потым яшчэ… Да Буславага слыху данеслiся валтузня i енк, больш падобны да сабачага скуголення.

      – Ты засвяцiўся, казёл пляшывы, i яшчэ рот свой паганы разяўляеш! – зласлiва прасiпеў Фiлiн. – Ведаеш, што за гэта бывае?

      На нейкi момант у хаце запанавала цiшыня.

      – Ну, не ўтрымаўся, – пачуўся ўмольна-плаксiвы голас Прышча, ад ягонай злосцi не засталося i следу. – Але ж справа надзейная, возьмем у два, а то i ў тры разы больш, чым атрымалi за мянта, там, як пiць даць, шмат золата i даляраў.

      – Ты Вожыку гаварыў пра заказчыцу?

      – Яшчэ чаго, ён адразу галаву адкруцiць.

      – Трэба было б, – памякчэў голас Фiлiна.

      – Ты не турбуйся, справа надзейная, камар носа не падточыць, – па-свойму зразумеўшы гэтую змену, таропка загаварыў Прышч. – Ды i не засвяцiўся я, наша сустрэча выглядала выпадковай. З могiлак зарулiў да Вожыка, а тут i яна выходзiць. Я адразу ўцямiў, што за птушка, нешта штурханула даведацца, дзе жыве. Цяпер мы адной вяровачкай моцна павязаны, а каля яе i пагрэцца можна. Прасачыў за кабетай да самай хаты, тут i пашэнцiла: ейная дачка, саплячка гадоў дзесяцi, згубiла сабаку.

      Прышч нечакана замоўк. Бусел ад нецярплiвасцi заварушыўся i датыкнуўся нагой да нечага шклянога, але, на ягонае шчасце, усё абышлося, Фiлiн i Прышч звону не пачулi. Дзверы ў хату прачынiлiся, i, выходзячы ў сенцы, Фiлiн спытаў:

      – Пры чым тут сабака?

      – А пры тым, што не знайшлi яны свайго падстрыжанага пад iльва пудзеля, а як толькi знiклi ў пад’ездзе, ён аб’явiўся i, быццам знарок, падбег да маёй машыны. Я падазваў пудзеля, а на ашыйнiку – бляшанка з гравiроўкай адраса i тэлефона. Тут

Скачать книгу