Вяртанне з апраметнай. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин страница 12

Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин

Скачать книгу

стала неяк не па сабе. Гэты фотаздымак таксама хтосьцi пазначыў крыжыкам, а на адваротным баку ўсе чатыры куткi былi надарваныя, з рудымi плямамi, вiдавочна, здымак вырвалi з альбома. Нейкi час капiтану здавалася, што ён ужо некалi сустракаўся з гэтым чалавекам. Ён з хваляваннем, быццам вось-вось разгадае таямнiцу «добраахвотнiка», падышоў блiжэй да стала, пабольшыў кнот у счарнелай газнiчцы, але, як нi ўглядаўся, пазнаць мужчыну не змог. I раптам Бусел злавiў сябе на думцы, што Фiлiн быў правы, калi гаварыў, што яны з Гнiлым падобныя. На самай справе так i было, мо адсюль i гэтае незразумелае хваляванне?

      На першай старонцы мiлiцэйскай газеты ў чорнай рамцы ўбачыў сябе ў параднай форме. Калi прачытаў некралог, мiжвольная ўсмешка кранула вусны: «Вось, аказваецца, якi быў я! Але чаму быў – ёсць! Смелы, зычлiвы i чулы, лепшы сышчык горада… Мяне чакала блiскучая будучыня!.. Ну што ж, паглядзiм!..»

      На палях газеты Фiлiн развiтваўся з iм, паведамляў, што на фотаздымку Гнiлы, i, быццам мiж iншым, пазначыў, што ў вядомай яму схованцы пакiнуў ключы ад ягонай мiнскай кватэры, якiя забраў у Прышча, i грошы. Наконт грошай была прыпiска, што, калi ён iх цураецца, – можа не браць…

      – Не, цяпер, калi я для ўсiх нябожчык, калi ў кiшэнi i капейка не звiнела, я грошы вазьму, – услых прагаварыў Бусел і сцiшана дадаў: – У доўг…

      2

      Праз два тыднi, апоўднi на чыгуначным вакзале ў горадзе Рызе з цягнiка сышоў маладжавы мужчына гадоў трыццацi пяцi – сарака. Высокi, шырокi ў плячах, апрануты ў джынсавы гарнiтур, ён быў падобны на спартсмена, але даўгаватыя бялёсыя валасы, рыжаватая з сiвiзной бародка i асаблiва рукзак за плячыма рабiлi яго больш падобным на вандроўнiка цi геолага, якi вяртаецца з чарговай экспедыцыi. Чалавек лёгкай, пружынiстай хадою прайшоўся па пероне i накiраваўся да стаянкi таксi. Праз некалькi хвiлiн машына неслася па рыжскiх вулiцах, а геолаг-вандроўнiк уважлiва разглядаў горад i некаму, вядомаму толькi яму аднаму, усмiхаўся. Машына спынiлася каля дванаццацiпавярховага гмаха, i барадаты, разлiчыўшыся з шафёрам, рашуча ўвайшоў у пад’езд, падняўся на лiфце на сёмы паверх, падышоў да дзвярэй кватэры нумар трыста, скiнуў з пляча рукзак i раз-другi нацiснуў на званок. Прыслухаўся. Не пачуўшы ў кватэры анiякага руху, чалавек вiдавочна захваляваўся i нервова нацiснуў на кнопку званка некалькi разоў запар. Нарэшце за дзвярыма пачулiся крокi, шамаценне, прыглушаны кашаль. Барадаты з палёгкай уздыхнуў, нецярплiва перакiнуў з рукi ў руку рукзак, далонню прыгладзiў белабрысую чупрыну. Дзверы прачынiлiся, i паўнаваты мужчына з капой нячэсаных чорных валасоў, гэткага ж росту, як i барадаты, апрануты ў спартыўныя штаны i белую майку, санлiва пазяхнуў i, слепавата прыплюшчыўшы вочы, утаропiўся ў няпрошанага госця.

      – Вам каго?

      – Петэрс, гэта я… – усмiхаючыся, прагаварыў барадаты i зрабiў крок насустрач.

      У таго, каго чалавек з рукзаком назваў Петэрсам, санлiвасць як рукой зняло, вочы акруглiлiся ў нямым здзiўленнi, нiжняя скiвiца адвiсла.

      – Э-э-э, – вылецеў з горла здзiўленага Петэрса

Скачать книгу