Вяртанне з апраметнай. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин страница 9

Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин

Скачать книгу

газеты, яны атрымалi па дзесяць сутак водпуску, i Бусла прадставiлi да дзяржаўнай узнагароды. Толькi Калмыкоў запярэчыў, бо салдат-герой абавязкова павiнен быць камсамольцам цi камунiстам. У выпадку з Буслам атрымоўвалася нявыкрутка, ён быў беспартыйны. Калмыкоў выклiкаў салдата i цэлую гадзiну прыводзiў прыклады геройскiх учынкаў камсамольцаў ды камунiстаў у савецкiм войску, а напрыканцы размовы, здавалася, ужо i сам не мог уцямiць, як атрымалася, што геройскi ўчынак здзейснiў беспартыйны…

      Бусел i Фiлiн закурылi i, не згаворваючыся, выйшлi на вулiцу. З-пад вялiзных калматых ялiн падымаўся туман, якi, хаваючыся ў кустах i высокай траве, нясмела, але настойлiва поўз на паляну, блiжэй да хаты. Вячэрняя прахалода нагадвала, што апошнiя цёплыя вераснёўскiя днi сыходзяць, што хутка восень з непрадказальнымi дажджамi i начнымi замаразкамi.

      Пасля душнай хаты Фiлiн з асалодай падставiў твар рэзкаватаму ветру i з задавальненнем удыхнуў лясны водар. Ён быў удзячны лёсу за гэтую сустрэчу з Буслам, якая прымусiла пераасэнсаваць, перагледзець жыццё, якiм жыў. Фiлiну стала спакойна, кацёл, што апошнiя гады бурлiў, вiраваў недзе ўсярэдзiне, пад самым сэрцам, якi трымаў думкi i волю ў пастаянным напружаннi, раптам знiк, растварыўся ў гэтым лясным тумане-прывiдзе, у векавых соснах, у вечаровым спакоi. На хвiлiну ён убачыў сябе ў тыя гады, калi яшчэ не зведаў штодзённага шчымлiвага страху, калi яшчэ верыў у сяброўства i разлiчваў на шчырую падтрымку, калi ведаў, што камусьцi патрэбны. Нечакана жаданы прывiд гэтак жа раптоўна знiк, i абцяжараныя неспакоем думкi мiжволi вярнулi Фiлiна ў сённяшнi дзень. Iмгненна пранеслася перад вачыма злачыннае жыццё, i мёртвая туга абцугамi ўпiлася ў сэрца.

      «Усё магло быць па-iншаму, – са скрухай падумаў Фiлiн, – але што маем, тое маем».

      Ён не адчуваў нi раскаяння, нi спачування да сваiх ахвяр, яго не грызла сумленне. Апошнiя гады толькi помста гарачай хваляй iрвалася з грудзей, рабiла яго злым i бязлiтасным. Упершыню гэтае пачуццё апякло сэрца i розум, калi вярнуўся з войска i знайшоў малодшую шаснаццацiгадовую сястру Кацярыну ў псiхушцы. Мацi, душачыся слязьмi, распавяла, што сястру згвалцiў сын старшынi калгаса. Суд быў, але дваццацiгадовы бэйбус атрымаў толькi два гады ўмоўна. Справу склалi так, быццам Кацярына i была ўва ўсiм вiнаватая, па-iхняму выходзiла, што яна наўмысна спакусiла хлопца. Суд прызнаў злачынцу вiнаватым часткова, бо дзяўчына была непаўналетняя.

      Фiлiн не стаў шукаць праўды ў законах, а сам паехаў у Вiцебск, знайшоў гвалтаўнiка ў iнстытуцкiм iнтэрнаце i ўчынiў расправу…

      – Што з табой? – паклаў Бусел руку на плячо Фiлiна.

      Фiлiн ад нечаканасцi скалануўся i, невiдушча паглядзеўшы на Бусла, кiнуўся ў хату. Калi капiтан увайшоў следам, Фiлiн ужо дапiваў двухсотграмовую шклянку гарэлкi, потым дрыжачай рукой налiў яшчэ палову i, не дыхаючы, каўтануў.

      – Ты што, блёкату аб’еўся? – Бусел выхапiў бутэльку з рук Фiлiна.

      – Усё добра, цяпер ужо добра, – унiкаючы Буславых вачэй, крыва ўсмiхнуўся Фiлiн. – I не пазiрай на мяне, як на шызiка, яшчэ на сцяну не палез… Душа балiць… Толькi якая каму справа да гэтага? – п’яна ўсмiхнуўся Фiлiн.

      Гэты ўспамiн

Скачать книгу