Вяртанне з апраметнай. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин страница 14

Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин

Скачать книгу

Ты зачапiў не простых ліхадзеяў i наркаманаў, за плячыма людзей, з якiмi табе давялося сутыкнуцца, – арганiзацыя з наладжанымi сувязямi, з добра пастаўленай аховай, асабiстым унутрыарганiзацыйным «НКУС». Жартачкi строiць яны не будуць i пiсаць скаргi на iмя пракурора таксама. Разбяруцца самi, а як гэта робяць, ты ўжо адчуў на сваёй шкуры. Так што перасцярога не пашкодзiць, з надзейным тылам будзе менш турбот. Раптам, убачыўшы цябе, хто i ўзгадае нябожчыка Бусла, засумняваецца?

      – Здаюся, пераканаў, – жартаўлiва ўскiнуў рукi ўгору Бусел.

      3

      Апошнiм часам Ядзю Купрэйчык па начах мучылi кашмары. Сон заўсёды пачынаўся добра, але ў нейкi момант яе волю, цела паралiзоўваў страх. Яна кожны раз заўчасна адчувала яго прыблiжэнне, ён нейкi час быў побач, цiкаваў за сваёй ахвярай, выбiраў момант, каб знянацку накiнуцца, запаланiць адразу i думкi, i цела. Пачатак заўсёды адзiн: Ядзя спiць i бачыць сябе сярод кветак у полi, маладой i прыгожай, у лёгкай чырвонай сукенцы. Вецер ласкава перабiрае прыгожыя чорныя валасы, здаецца, запрашае танцаваць. На сэрцы робiцца лёгка i радасна, сапраўды хочацца бегчы, кружыцца ў вальсе, хочацца ўзмахнуць рукамi, як крыламi, i паляцець. I Ядзя бяжыць, вольная, вясёлая, i ў нейкi момант адчувае, як гэтая вольнасць шчасцем распiрае грудзi, i ўжо сапраўды рукi ператварылiся ў крылы. Яна, не задумваючыся, узмахвае iмi раз, другi, трэцi i больш не адчувае пад нагамi зямлi. Моцны парыў ветру падхоплiвае i нясе ўвышыню, у сiнi блакiт бясконцага неба, залiтага залатымi сонечнымi промнямi. Ёй добра i ўцешна, мабыць, занадта добра, каб думаць пра нешта iншае. Толькi радасць жыцця, вечнасцi перапаўняе душу i сэрца. Яна птушкай планiруе над лесам, возерам, бачыць, як удалечынi хаваюцца ў аблоках строгiя манументы гор, снежныя вяршынi вабяць, прыцягваюць, i няма ўва ўсiм свеце сiлы, здольнай перасiлiць гэтае шалёнае прыцягненне. А Ядзя i не супрацiўляецца, яна павольна плануе на самую высокую гару, i, калi складае рукi-крылы, каб прызямлiцца, стаць там, дзе яшчэ не ступала нага чалавека, гара раптам знiкае, быццам i не было…

      На праклятым месцы чарнее, курыцца злавесным дымам глыбокая бездань. Вецер iмгненна робiцца лютым i халодным, пранiзвае да касцей, круцiць i зацягвае ў чорную халодную пашчу безданi. Ядзя не хоча туды, яна прыгадвае, што можа лётаць, узмахвае рукамi-крыламi i з жахам бачыць, што лёгкiх крылаў больш няма… Пякельны боль працiнае цела, Ядзя iстэрычна крычыць у сваёй бездапаможнасцi, клiча на дапамогу… Але вакол нiводнай жывой душы, толькi чорнае вока безданi глуха i зласлiва рагоча ў адказ, i адразу невядомая сiла крышыць, ламае чалавечае супрацiўленне. Ядзя не ўпарцiцца, бо няма сiлы, разумее, што гэта канец, безвыходнасць паралiзуе. Яна рыхтуецца да найгоршага, пакорлiва складае на грудзях рукi, заплюшчвае вочы i… прачынаецца ад асабiстага крыку…

      Ядзя падхапiлася, села ў ложку i некалькi хвiлiн адлучаным, бессэнсоўным позiркам аглядае пакой, быццам упершыню бачыць яго. Пачуццё рэальнасцi вяртаецца павольна, у вачах мiльгае радасны агеньчык – жывая! Ядзя далонню змахвае пот з iлба, па звычцы, не гледзячы, працягнула руку да столiка, на якiм звечара заўсёды пакiдала шклянку апельсiнавага соку. Зрабiла некалькi глыткоў i зноў адкiнулася на падушку, заплюшчыла вочы.

      Праз

Скачать книгу