Вяртанне з апраметнай. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин страница 22

Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин

Скачать книгу

грошы, а значыць, i скардзiцца не будзе.

      Ядзя надзiва хутка ўцягнулася ў «работу». Яна пачала нават атрымоўваць асалоду, назiраючы за п’янаватымi клiентамi, якiя, убачыўшы яе, кiдка-прыгожую, вабную, падцягвалiся, iх твары расплывалiся дурнаватымi ўсмешкамi, вочы быццам прылiпалi да яе гнуткага стану, да высокiх грудзей… У гэтыя хвiлiны Ядзя адчувала сваю перавагу, была казачнай феяй, ёй iмпанавала i цешыла яе самалюбства мужчынская пажадлiвасць. Яна артыстычна выконвала ролю разбэшчанай, капрызнай кабеты, якая не супраць пацешыцца, прыняць заляцаннi стомленага камандзiраванага.

      Калеснiк i сапраўды прыдзiрлiва выбiраў будучага клiента. Ён некалькi дзён ацiраўся ў калiдорах якой-небудзь высокай дзяржаўнай установы, бо будучая ахвяра, «клiент», павiнен быць начальнiкам, хай сабе i невялiкiм, але абавязкова каб пры пасадзе. Калеснiк лёгка сыходзiўся з чалавекам, завязваў размову, а там i планы на вечар. Ён не навязваўся, а, быццам мiж iншым, узгадваў добрую знаёмую, якая пакутуе ад адзiноты. Клiент згаджаўся павячэраць у добрай кампанii, а далей, пасля некалькiх кiлiшкаў гарэлкi, усё iшло як па масле…

      Потым Калеснiк заўсёды зласлiва кпiў з гэтых чыноўнiкаў, напачатку ганарлiва-пыхлiвых, а потым прынiжаных i плаксiвых, гатовых заплацiць любыя грошы, абы толькi ўсё засталося шыта-крыта.

      З пэўнага часу Ядзя пачала адчуваць крыўду, лiчачы, што саўдзельнiкi робяць менш, а атрымоўваюць усе роўна. Асноўную работу выконвала яна, таму мець павiнна больш. Праўда, выказаць нязгоду Калеснiку пабойвалася, але выйсце знайшла: з пэўнага часу, перш чым мiргануць святлом, падаць знак Сержу i Iвану, употайкi шастала па кiшэнях спячых клiентаў i забiрала частку грошай.

      Аднойчы Ядзя паспяшалася, не дачакалася, пакуль клiент засне. Толькi яе рука слiзганула ў кiшэню пiнжака, што вiсеў на спiнцы крэсла, як клiент узбычыў галаву i вылупiў чырвоныя вочы, куды толькi i сон падзеўся.

      – Значыць, краля, чысцiш кiшэнi? – ухапiў ён Ядзю за рукi. – Я ў мiлiцыю зараз пазваню.

      Ядзя перапужалася толькi на нейкую хвiлiну. Напамiн пра мiлiцыю надаў рашучасцi, яна з усёй сiлы штурханула клiента, кiнулася да дзвярэй, але чалавек, хоць i быў на добрым падпiтку, аказаўся спрытнейшы за яе.

      – Не-е, краля, – перахапiўшы Ядзю ў дзвярах, зарагатаў ён, – мiлiцыю выклiкаць не буду, разлiчышся iншым…

      Ядзя супрацiўлялася моўчкi, крычаць баялася, каб i сапраўды хто з суседзяў не выклiкаў мiлiцыю. Клiент павалiў яе ў ложак, iрвануў на грудзях сукенку. Матэрыя неяк жаласлiва заскавытала, Ядзя ўскрыкнула i раз’ятрана ўчапiлася кiпцюрамi ў твар гвалтаўнiка. Ён дзiка рыкнуў i бесцырымонна, наводмаш стукнуў кулаком Ядзi ў лоб… На нейкi момант Ядзя страцiла прытомнасць, а калi ачомалася, зразумела ўсю безвыходнасць свайго становiшча. Яна ляжала ў ложку, а клiент, дамогшыся свайго, цяжка соп. Цяпер ён быў уладаром яе паралiзаванага непрытомнасцю i страхам цела. Нязведаны дагэтуль пякучы боль з кожным рухам гвалтаўнiка ўладарна ўрываўся ў яе, а нiз жывата, здавалася, палыхаў агнём. Ёй стала прыкра i гiдка, з вачэй пырснулi слёзы горычы. Крыўда i боль iрвалi душу. Ядзя ў гэты момант жадала толькi аднаго: каб гэты вялiкi, цяжкi чалавек

Скачать книгу