Вяртанне з апраметнай. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин страница 26

Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин

Скачать книгу

Шаўцоў уцямiў, што да чаго, справа была зроблена, i Ядзя, выходзячы з кватэры, наўмысна грэблiва кiнула:

      – Заўтра фоткi лягуць на стол каму трэба…

      …А праз два гады Шаўцова судзiлi. Ядзя праходзiла па справе сведкай. Муж усе махлярствы ўзяў на сябе, ды iнакш i быць не магло: ён, дырэктар, кiраваў гандлем, падпiсваў паперы, яму i адказваць. Калi шчыра, то Ядзя апошнiя паўгода чакала, калi Шаўцовым зацiкавяцца следчыя органы. Жыццё для яе ператварылася ў пакуту. Шаўцоў зусiм спiўся, i Ядзя не пярэчыла, слова супраць не сказала, нават садзейнiчала, трымала ў халадзiльнiку некалькi пляшак гарэлкi, каб Шаўцоў мог напiцца, не выходзячы з кватэры. Яна раўнадушна пiхала мужа да той мяжы, пераступiўшы якую, ён падаў на дно. Ёй было выгадна, каб Шаўцоў дэградзiраваў, але перад тым, як зрабiць гэты апошнi крок, ён павiнен узяць на сябе ўсе яе злачынствы. Дзiўна, але Ядзi нават падабалася назiраць за падзеннем Шаўцова, у гэтым яна чэрпала сiлу, веру ў свае жыццёвыя прынцыпы.

      «Вось у што ператвараецца iнтэлiгентны чыстаплюй: толькi крышачку нацiснi на яго, i ён сам сябе згубiць…» – часцяком думала Ядзя, калi ў чарговы раз пераступала ў калiдоры цераз п’янага мужа.

      У Шаўцова не было нi моцы, нi жадання супрацiўляцца жонцы. Неаднойчы ён наважваўся пайсцi ў пракуратуру, але стрымлiвала любоў да дачкi, смылела душа за далейшы лёс дзяўчынкi. Ён падпiсваў усё, што патрабавала Ядзя, моўчкi прыцiскаў пячатку на злашчасныя лiпавыя накладныя i дзiвiўся: чаму такi вiдавочны крадзеж не бачыць мiлiцыя? Шаўцоў перажыў страх выкрыцця, якi турбаваў спачатку, i калi яго арыштоўвалi, успрыняў усё як непазбежнае, звычайнае, нават адчуў незразумелую палёгку, якая нарэшце выслабанiла ад душэўных пакут. Але быць шчырым, прызнацца ўва ўсiх грахах не мог. Ён не мог расказаць пра д’ябалiцу-жонку, якая залавiла яго з прадаўшчыцай i пад страхам выкрыцця прымусiла красцi. Шаўцоў вельмi любiў дачку i для сябе даўно вырашыў, што, калi арыштуюць, за ўсё будзе адказваць адзiн.

      I ўсё ж Ядзi прыйшлося пахвалявацца. Падчас вобыску ў кватэры, калi з секцыi пачалi выкладаць бялiзну, ад адной думкi, што могуць знайсцi схованку, нешта быццам абарвалася ўсярэдзiне, цела iмгненна зрабiлася непаслухмяным, у вачах замiтусiлiся, паплылi ценi мiлiцыянтаў. Але бяда абмiнула. I на гэты раз Ядзя засталася чыстай перад законам, ёй нават спачувалi, што муж гэтулькi накраў i ўсё прагуляў i прапiў. Шаўцоў атрымаў сем гадоў зняволення з канфiскацыяй маёмасцi. Толькi канфiскоўваць на той момант не было чаго, Ядзя ўвесь прыбытак ад злачыннай дзейнасцi ператварыла ў каштоўнасцi i надзейна схавала. Праўда, забралi машыну, але для яе гэта было дробяззю, такiх «жыгулёнкаў» пры жаданнi яна магла купiць не адзiн i не два…

      Нарэшце Ядзя была вольная! Цяпер трэба толькi крышачку пачакаць, пакуль усе забудуцца на суд, i яна пачне жыць як хоча! Праз паўгода Ядзя скасавала шлюб з Шаўцовым, выпiсала яго з кватэры i адразу прыдбала пуцёўку на поўдзень, да мора, каб адпачыць i забыцца на ўсе нягоды. Яна зноў стала Ядзяй Купрэйчык! У дзень ад’езду нечакана, быццам снег на галаву, аб’явiўся

Скачать книгу