Вяртанне з апраметнай. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин страница 28

Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин

Скачать книгу

правая рука чарнявага расшпiлiла сумачку i ў наступны момант зеленаваты кашалёк знiк у ягонай кiшэнi. Крывiцкi ледзь стрымаўся, каб не кiнуцца i не перахапiць руку кiшэннага злодзея, але ў апошнi момант узгадаў Астроўскага i, адчуваючы сваю бездапаможнасць, зласлiва плюнуў пад ногi. Ён, не прымаючы нiякiх захадаў, хутчэй машынальна, iшоў услед за кiшэнным злодзеем, якi порстка крутнуўся з чаргi i амаль подбегам шыбаваў да выхаду. Ён спынiўся каля сметнiка, i Алесь бачыў, як туды паляцеў пусты кашалёк. Чалавек употайкi зiрнуў на тое, што засталося ў руцэ, i весела ўсмiхнуўся. Менавiта гэтая беспакараная блазенская ўсмешка штурханула Крывiцкага да тэлефона. Ён быў злы на ўвесь свет i, калi са слухаўкi пачуўся разважлiвы барытон Астроўскага, не павiтаўшыся, адным духам выпалiў:

      – Гэта Крывiцкi. Так працаваць не магу, прашу дазволу на сустрэчу.

      Ён хацеў крыху патлумачыць прычыну незапланаванага спаткання, але Астроўскi паспешлiва перапынiў:

      – Буду на Пугачоўскай а дваццаць другой гадзiне…

      Маёр Астроўскi выглядаў стомленым i старэйшым за свае сорак два гады. Невысокi, удумлiвы, ён насiў кароткiя, пад вожык валасы, меў няправiльнай формы нос, перабiты кастэтам гадоў пятнаццаць таму, калi затрымлiваў рабаўнiка. Прычоска i нос надавалi яму выгляд суровага i непрыступнага чалавека. Апошнiя днi ён не адчуваў звычайных яго характару ўпэўненасцi i душэўнай раўнавагi, з’явiлiся незразумелыя падазронасць i насцярожанасць пры прыняццi самых звычайных i простых рашэнняў. Астроўскi разумеў, што гэтая нервовая ўзбуджанасць, незадаволенасць, якая часцяком пераходзiла ў апатыю, невыпадковыя. Усё пачалося з таго моманту, калi ён узначалiў групу па раскрыццi забойства капiтана Бусла. Першае, што ён зрабiў, – пазнаёмiўся з крымiнальнымi справамi, якiмi займаўся капiтан. Прачытаўшы пра спробу крадзяжу наркотыкаў з фармацэўтычнай фабрыкi, пра забойства ў бальнiцы шафёра Кузаўкова, паспешлiвы арышт раней судзiмага Скакуна па мянушцы Князь, Астроўскi не сумняваўся, што менавiта на гэтай справе паслiзнуўся Бусел. Было не ўсё ясна з чалавекам, якi тэлефанаваў капiтану. Ён пасля смерцi Бусла нiчым пра сябе не нагадаў, як скрозь зямлю правалiўся. Адсюль i думка: а цi не спецыяльна ён так рабiў? Чаму невядомы, цi, як яго ахрысцiў капiтан, «добраахвотнiк», выбраў менавiта Бусла? Чаму не пракурора, не суддзю? I потым, не зусiм зразумелая паспешлiвасць, з якой Бусел затрымаў Князя, i ягоная ўпэўненасць, нават перакананасць у дачыненнi Скакуна да забойства Кузаўкова. Капiтан – сышчык вопытны, давяраць на ўсе сто працэнтаў «добраахвотнiку» не мог. Значыць, было нешта яшчэ, чаго ў рапартах Бусла няма. У Князя алiбi створана самой мiлiцыяй: у ноч забойства быў затрыманы ў п’яным стане на вакзале i змешчаны ў выцвярэзнiк. Ён, канечне, атрымае сваё за захоўванне зброi, але ж у раскрыццi забойства шафёра фармацэўтычнай фабрыкi i капiтана Бусла анiякiх зачэпак. I яшчэ адна акалiчнасць устрывожыла Астроўскага. На фармацэўтычную фабрыку ён накiраваў лепшых агентаў. Яны мелi неабходную адукацыю, добра складзеныя легенды, але на трэцi дзень адзiн «выпадкова» трапiў пад электракару

Скачать книгу