Вяртанне з апраметнай. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин страница 29

Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин

Скачать книгу

здалi нервы, але Астроўскi быў задаволены навiнамi, якiя чуў ад лейтэнанта. Усё гаварыла за тое, што ён, даверыўшыся лейтэнанту Мiрончыку, не памылiўся, Крывiцкi – той чалавек, якi патрэбен. Калi быць шчырым, не кожны сышчык здатны на ролю, якую выконвае Крывiцкi. Ён добра ўмее абагульняць, робiць правiльныя, лагiчныя высновы i, галоўнае, у яго iнтуiцыя на ліхадзеяў, а гэта не кожнаму дадзена.

      Пасля правалу на фармацэўтычнай фабрыцы Астроўскi стаў больш асцярожны, ён улiчваў, што за iм могуць сачыць. Каб пазбегнуць нечаканасцей i не правалiць явачную кватэру, ён доўга блукаў па горадзе, на вакзале ўзяў таксi, даехаў да Першамайскага аддзела мiлiцыi, зайшоў у будынак, праз запасны выхад джгануў у двор, адтуль на суседнi завулак i на вулiцу Калiнiна. Нiякiх назiральнiкаў за сабой не заўважыў, але, як кажуць, беражонага Бог беражэ.

      У прызначаны час маёр быў на вулiцы Пугачоўскай. Убачыўшы ўзбуджанага Крывiцкага, Астроўскi зразумеў, што не памылiўся наконт настрою лейтэнанта. Маёр, прыхiльна ўсмiхаючыся, паздароўкаўся за руку з Крывiцкiм i, кiўнуўшы на попельнiцу, у якой высiлася гара недакуркаў, хiтнуў галавою:

      – Многа курыце, калега.

      Крывiцкi, вiдавочна, быў не ў гуморы i заўвагу начальнiка прапусцiў мiма вушэй. Ён выструнiўся i, як i належыць падначаленаму, не парушаючы субардынацыi, адным духам выпалiў:

      – Таварыш маёр, прашу выкарыстоўваць мяне ў адпаведнасцi з займаемай пасадай. Больш бiбiкi бiць не магу, калi i надалей мае абавязкi будуць заключацца ў тым, што раблю цяпер, то лепш адпраўце дадому… Не магу дый не хачу гуляць усляпую. Удакладнiце абавязкi, i я вылузнуся са скуры, а выканаю загад, але больш «вывучаць кiрмашнае жыццё» не магу…

      – Мне б гарбаты папiць, – стрымлiваючы ўсмешку, прайшоў у пакой Астроўскi. – I гарэлку не пiў, а сухач мучыць. У цябе, Алесь, так не бывае?

      – У мяне iншае – кулакi свярбяць, – незадаволена буркнуў Крывiцкi i знiк на кухнi.

      Астроўскi адчынiў фортку, уключыў тэлевiзар i, уладкоўваючыся ў мяккае крэсла, прыгадаў, як давялося выбiваць у гэтую кватэру мэблю: мяккi куток, каляровы тэлевiзар, секцыю. Палкоўнiк Качан тады ўпiкнуў: маўляў, маёр уладкоўвае не канспiратыўную кватэру, а бардэль…

      Успамiн рассмяшыў Астроўскага, а Крывiцкi, якi ставiў на столiк паднос з гарбатай, ацанiў маёраў смех па-свойму.

      – З мяне не варта смяяцца, – пакрыўдзiўся ён. – Мяне вучылi бандытаў лавiць, а не красавацца на крышталi ды пуза расцiць на мяккай канапе… З канспiратыўнай кватэры зрабiлi чорт ведама што, быццам век тут жыць… Толькi дзяўчат не хапае…

      – Ты правiльна прыкмецiў, – Астроўскi зрабiў невялiкi глыток гарбаты. – Начальства мяне ўшчувала тваiмi ж словамi, – ён зноў адпiў з кубачка i жартаўлiва падмiргнуў Крывiцкаму: – А iдэя наконт дзяўчат неблагая!..

      – Мне было б лепш у гатэлi, – сур’ёзна адказаў Крывiцкi i, сядаючы ў крэсла насупраць маёра, цвёрда спытаў: – Што вырашылi са мной?

      Астроўскi няспешна пiў гарбату i маўчаў.

Скачать книгу