Вяртанне з апраметнай. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин страница 27

Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      Алесь Крывiцкi вось ужо тыдзень ацiраецца на мiнскiм кiрмашы, сноўдаецца без усялякай справы, засунуўшы рукi ў кiшэнi. Даўгаваты брыль чорнага скуранога капелюша прыкрывае лоб, вочы. Сярэдняга росту, хударлявы, у пацёртых джынсах i зацыраванай у некалькiх месцах скураной куртцы, ён нiчым не вылучаецца ў шматлюдным гурце. Шэрыя пранiклiвыя вочы пазiраюць з-пад брыля падкрэслена бесклапотна i сумна. Усiм сваiм выглядам ён паказвае абыякавасць да кiрмашнай мiтуснi. Калi назiраць за iм, то можа здацца, што хлопец прыйшоў сюды толькi дзеля цiкаўнасцi, ад няма чаго рабiць. Але гэта не так, Крывiцкi – iнспектар крымiнальнага вышуку, i ён на рабоце. Праўда, каб хто спытаўся, што за работа, якiя абавязкi, Крывiцкi, пэўна, не змог бы адказаць, бо i сам дакладна не ведаў.

      Два тыднi таму яго, iнспектара крымiнальнага вышуку Шаркаўшчынскага аддзела мiлiцыi, што на Вiцебшчыне, адкамандзiравалi ў Мiнск, у групу маёра Астроўскага. Гэта было нечаканасцю, асаблiва для начальства. Для ўсiх засталося незразумелай, амаль невырашальнай таямнiцай: чаму менавiта Крывiцкага? Ёсць лепшыя сышчыкi, а ён толькi год, як скончыў акадэмiю мiлiцыi, i яшчэ не мае патрэбнага вопыту. Але ж хто рызыкне даваць парады сталiчнаму начальству? Крывiцкi адразу для ўсiх стаў «адрэзаны акраец». Хтосьцi з зычлiўцаў выказаў здагадку, што ў лейтэнанта ў Мiнску засталася дзяўчына, дачка нейкай мiнiстэрскай «шышкi», i зразумела, што за камандзiроўкай будзе i перавод. Iншых версiй не было, i ўсе пагадзiлiся з хуткiм Алесевым жанiхоўствам. Крывiцкага ж больш здзiвiла не плётка пра нявесту, а тое, што да яго адразу ўсе пачалi звяртацца толькi на «Вы», нават начальнiк мiлiцыi…

      Сам Алесь успрыняў камандзiроўку як належнае: што нi кажы, а за мiнулы год ён разблытаў некалькi рабаванняў, чатыры крадзяжы, затрымаў узброенага злачынца, таму з гонарам лiчыў, што яго заўважылi. Але маёр Астроўскi падчас першай сустрэчы астудзiў, збiў з Крывiцкага пыху. Маёру патрэбны быў сышчык з «глухой перыферыi», якога ў сталiцы нiхто не ведаў, а Васiль Мiрончык, сябрук па мiлiцэйскай акадэмii, параiў яго, Крывiцкага.

      Крывiцкi адчуў сябе нiякавата, калi даведаўся сапраўдную прычыну гэтай камандзiроўкi, але адразу супакоiў сябе тым, што, у любым выпадку, прадстаяла цiкавая работа. Яго пасялiлi ў аднапакаёўцы на Пугачоўскай вулiцы, недалёка ад кiрмашу, i Астроўскi ўдакладнiў задачу: «Абжывацца, прыглядацца i, галоўнае, – вывучаць кiрмаш». Крывiцкi пакуль што з усёй групы ведаў толькi Астроўскага i Мiрончыка. Ён атрымаў тэлефон хуткай сувязi i сувязнога – Васiля. Маёр у першую сустрэчу папярэдзiў Алеся, каб на пэўны час забыўся, што ён мiлiцыянер, не праяўляў нiякай самастойнасцi, быў непрыкметны – вось i ўся задача! У Крывiцкага адразу ўзнiклi пытаннi, толькi што зробiш: загады трэба выконваць, а не абмяркоўваць. Ён зразумеў, што перш чым Астроўскi ўсё раскажа яму пра нейкую сакрэтную аперацыю, да яго будуць таксама прыглядацца i вывучаць. Гэта ранiла самалюбства, ды Алесь ведаў, што так павiнна быць – маёр робiць правiльна.

      Крывiцкi паслухаўся Астроўскага: вывучаў гарадскi кiрмаш. За тыдзень бадзяння там у яго з’явiлiся не толькi пытаннi да маёра.

      «Што вывучаць? Да чаго

Скачать книгу