Вяртанне з апраметнай. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин страница 31

Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин

Скачать книгу

словам, бо менавiта ягонае «нармальна» i гонiць Надзею ў дарогу.

      «Cлужба праходзiць нармальна», – у кожнай паштоўцы паведамляе сын, а Надзея, прачытаўшы гэта, нервуецца, некалькi дзён усё дапытваецца: «Што значыць “нармальна”? Што гэта за войска такое, калi пра яго можна сказаць адным словам? Усё, што там робiцца, – таямнiца?»

      «Канечне, таямнiца», – iншым разам жартаваў Астроўскi, а Надзея абуралася ягонай «бессардэчнасцю» i абыякавасцю да лёсу сына i, не доўга думаючы, збiрала гасцiнцы i кiравала на вакзал. Так было i ўчора.

      Апошнi тыдзень працоўны дзень маёра Астроўскага пачынаўся з сустрэчы з палкоўнiкам Качаном. Гутарка iшла пра раскрыццё забойства капiтана Бусла. Сённяшнi дзень таксама не быў выключэннем. Напрыканцы размовы Астроўскi паведамiў пра здарэнне з агентамi на фармацэўтычнай фабрыцы i выказаў меркаванне, што гэта не выпадковасць. Палкоўнiк незадаволена, спадылба зiрнуў на маёра i нервова забарабанiў алоўкам па стале. Потым перавёў цяжкi позiрк на свайго намеснiка, падпалкоўнiка Макрыцкага:

      – Што будзем дакладваць наверх?

      – Ляпсус, канечне, недаравальны, – не падымаючы вачэй ад нейкiх папер, што ляжалi перад iм на стале, разважлiва зазначыў Макрыцкi. – Толькi, слухаючы даклад Анатоля Пятровiча, у мяне склалася ўражанне, што ён нешта замоўчвае, недагаворвае. Магчыма, распрацоўваюцца iншыя версii? Не можа быць, каб спецыялiст ягонага ўзроўню два тыднi займаўся толькi фармацэўтычнай фабрыкай.

      Палкоўнiк Качан быў даўнiм сябрам Астроўскага, добра ведаў маёра i нiколi не рабiў паспешлiвых высноў. Слухаючы Астроўскага, ён таксама адчуў, што той гаворыць не ўсё, але намеснiка не падтрымаў, не стаў настойваць на ўдакладненнi дэталей. Калi Астроўскi нешта замоўчвае, значыць, ёсць прычына.

      – Анатоль Пятровiч, Вы ўпэўнены, што на фабрыцы нашыя людзi правалiлiся? – спытаўся Качан.

      – Усё, што здарылася з агентамi, выглядае як выпадковая недарэчнасць, але гэта афiцыйная версiя.

      – Значыць, пракол?

      – Так.

      – А прычына?

      – Iх можа быць некалькi, – Астроўскi крыху памаўчаў i шматзначна ўсмiхнуўся, зiрнуў на задаволенага Макрыцкага. – Мой недагляд, але дазвольце далажыць пiсьмова.

      Рэзка зазванiў тэлефон, на якiм ганарлiва пузацiўся дзяржаўны герб, i Качан паспешлiва падняў слухаўку:

      – Палкоўнiк Качан слухае.

      Макрыцкi з Астроўскiм ведалi, што гэта прамая сувязь з мiнiстрам. Макрыцкi напружана ўтаропiўся ў палкоўнiкаў твар, нават прыўзняўся са свайго месца. Ён быў худы, невысокага росту, а выцягнуты твар ў гэты момант нагадваў дыню. Чыста паголеныя шчокi раптам паружавелi, востры падбародак адвiс, халаднаватыя, сталёвага колеру вочы неспакойна блiшчэлi. Астроўскi непрыязна зiрнуў на падпалкоўнiка i раптам падумаў, што вочы ў Макрыцкага заўсёды халодныя i калючыя, нават калi ён смяецца. Яны не ладзiлi. Маёр недалюблiваў Макрыцкага праз ягоную беспрынцыпнасць, лiслiвасць перад вышэйшым начальствам i ганарлiвую напышлiвасць, нават

Скачать книгу