Вяртанне з апраметнай. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин страница 32

Вяртанне з апраметнай - Виктор Правдин

Скачать книгу

сiвыя, непаслухмяныя валасы рэдкай пасмай спадалi на высокi, выпуклы лоб, падкрэслiваючы жаўцiзну скуры. Толькi вочы пазiралi па-ранейшаму шчыра i прыхiльна. У iх не было начальнiцкай зняважлiвасцi да субяседнiка, нiколi ў iх Астроўскi не бачыў нi хiтрасцi, нi лiслiвасцi, нi страху. Ён не мог нават у думках дапусцiць, што палкоўнiк пры начальстве мог паводзiць сябе, як Макрыцкi: кiнуў начальнiк аловак на стол – i душа ў пятках.

      – Я хачу сказаць, што мiнiстр занепакоены забойствам капiтана Бусла, – больш спакойна працягваў Качан, – нагадаў, што выкрыць забойцу – справа гонару мiлiцыi.

      У акно палахлiва зазiрнула восеньскае сонца. Промнi прабеглi па сцяне, слiзганулi на вялiкi стол, блiснулi на дзяржаўным гербе, на тэлефоне i, спатыкнуўшыся аб крышталёвую вазу, з якой тырчалi, быццам пiкi, вострыя алоўкi, заiскрылiся, замiтусiлiся зайчыкамi па тварах сышчыкаў i быццам знялi нейкую напругу.

      – На сёння ўсё, – устаў з-за стала Качан i, гледзячы на Астроўскага, дадаў: – Анатоль Пятровiч, заўтра ў гэты ж час…

      Макрыцкi непрыхiльна, з насцярожанасцю паглядзеў на Астроўскага. Яго непакоiла, цi звярнуў увагу гэты ўдумлiвы, ураўнаважаны маёр на ягоны спалох перад палкоўнiкам. Маёр i брывом не павёў, павольна склаў паперы i, развiтаўшыся, накiраваўся да выхаду. Сонечны прамень нарэшце пакiнуў у спакоi крышталёвую вазу, зноў слiзгануў на сцяну i растварыўся ў блакiтных шпалерах.

      У калiдоры Астроўскага ледзь не збiў з ног лейтэнант Мiрончык, высокi, хударлявы, з чорнымi даўгаватымi валасамi, якiя вiхром спадалі на шырокi, бугрысты лоб. Маёр ведаў гарачы, хуткi на дзеянне характар падначаленага, але такiм злым i ўстрывожаным бачыў упершыню. Наткнуўшыся на Астроўскага, лейтэнант роспачна, не стрымлiваючы гневу, ускрыкнуў:

      – Анатоль Пятровiч, бяда! Скакун…

      – Цiха, – перапынiў падначаленага маёр i моцна сцiснуў лейтэнантаву руку вышэй локця, – думаю, тваё паведамленне не для староннiх вушэй.

      Мiрончык адразу сцяўся i, азiраючыся, выдыхнуў:

      – Вiнаваты…

      Астроўскi душой адчуў, што i сапраўды здарылася штосьцi надзвычайнае, i таксама захваляваўся. У кабiнеце Мiрончык, трывожна пазiраючы на маёра, патлумачыў:

      – Скакун нашага чалавека ледзь не забiў, цудам ацалеў.

      – Калi гэта здарылася? Чаму адразу не паведамiлi? Дзе цяпер Верабей? – засыпаў пытаннямi Мiрончыка ўсхваляваны Астроўскi; ён нацадзiў з сiфона вады, залпам асушыў, другую шклянку працягнуў лейтэнанту i больш спакойна прамовiў: – Далажы па парадку.

      Лейтэнант узяў з рук начальнiка шклянку, але пiць не стаў, як i трэба, удакладнiў:

      – Паведамiлi са следчага iзалятара паўгадзiны таму. Турбаваць палкоўнiка Качана не наважыўся, лепш Вы самi…

      – Правiльна, – накiдваючы на плечы палiто, мiралюбiва пахвалiў лейтэнанта Астроўскi; ён ужо прыняў рашэнне: – З дакладамi спяшацца не будзем, спярша трэба разабрацца самiм. Апранайся, едзем у следчы iзалятар i на месцы ўсё высветлiм.

      5

      Андрэй Бусел значыўся ў спiсах пражываючых у гатэлi як Мiкалай Фёдаравiч Мельнiк, камерцыйны дырэктар

Скачать книгу