Парыж, Эйфелева вежа і…. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Парыж, Эйфелева вежа і… - Виктор Правдин страница 15

Жанр:
Серия:
Издательство:
Парыж, Эйфелева вежа і… - Виктор Правдин

Скачать книгу

Загарэўся, маўляў, ён не горшы, жаб пачаў выграбаць падчыстую. Але ж бяздоннай бочкі не напоўніш… На Балі, канешне, не хапіла, а папуляцыю амаль звёў. Эколагі ўмяшаліся, аштрафавалі, прымусілі папуляцыю аднавіць, а гэта, лічы, прагарэў бізнес, бо не прывык у нешта укладвацца».

      Дабрынкін схамянуўся, агледзеў поле і, не ўбачыўшы Гурскага, падхапіўся на ногі.

      – Ну што за дзень такі? – горка прамовіў старшыня. – Чалавека вочы водзяць, а гэтага алігарха – нячыстая… На хвіліну прыснуў, а яго і след прастыў…

      Ён подбегам вярнуўся да таго месца, дзе кружыў Алесь, спадзяваўся знайсці Гурскага ляжачым у траве, але яго не было.

      – Э-эй, Алесь Пятровіч, дзе Вы? – гукнуў Дабрынкін, але ў адказ толькі сабачы брэх з вёскі.

      Алесь даволі хутка ачуняў ад нечакана нахлынуўшага ці то раскаяння, ці то шкадобы да сябе. Будзіць разамлелага на сонцы Дабрынкіна не стаў, прайшоў міма валуна, па ледзь прыкметнай сцежцы ўскараскаўся на вялікі пагорак і адразу ўбачыў майстэрні. Тры вялікія незавершаныя пабудовы без дзвярэй і акон, абнесеныя драцяным іржавым плотам, месціліся, і сапраўды, далекавата ад вёскі і блізка да лесу. Каля іх гарбаціліся кучы пяску і рознага будаўнічага друзу. Праз некалькі мінут Гурскі падышоў да варот, скінутых з завесаў, і раптам з перакошанай, наспех збітай драўлянай будкі, махаючы рукамі, выбег чарнявы невысокі чалавек у стракатай квяцістай цюбецейцы на галаве.

      – Таварыш, сюдой не хады, дырка в забор хады, – з азіяцкім акцэнтам выпаліў чарнявы і, раскінуўшы рукі ўшыркі, амаль закрычаў: – Сюда апасна… – ён ускінуў рукі ўгору і паказаў на высачэзны шлагбаум. – Ветер дует – палка падает… Ой, савсем плохо будзет голова… Дырка в забор не апасна… Туда хады…

      Алесь, з асцярогай пазіраючы больш на азіята, чым на шлагбаум, прайшоў на мехдвор праз «дырка», на якую паказваў вартаўнік.

      Пустыя пабудовы, гэткі ж пусты панадворак, толькі тры старыя камбайны сіратліва туліліся каля аднаго з ангараў. Каля тэхнікі некалькі чалавек у зашмальцаваных камбінезонах і адзін у белай караткаватай тэнісцы, якая не магла схаваць вялікага жывата, аб нечым спрачаліся. Чалавек у тэнісцы нешта даказваў, махаў рукамі, торкаў пальцам угору, маўляў, пагода вінаватая ці начальству лепш відаць, але, убачыўшы незнаёмца, усе сціхлі.

      За спінай пачуліся крокі, Алесь азірнуўся.

      – Інжынер ваюе, – шырокай шчаслівай усмешкай расплыўся Дабрынкін і, трошкі аддыхаўшыся, дадаў: – Алесь Пятровіч, вырашылі без мяне майстэрню наведаць?

      – Вы гэтак салодка спалі… Напэўна, і сапраўды прымацкае жыццё не мёд… – не вытрымаў, падкузьміў старшыню Гурскі.

      – Салодкага, канешне, мала, але ж і ў прымакі не кожнага прымаюць, – з хітрынкай у вачах парыраваў насмешку Дабрынкін.

      – Тры камбайны?.. І гэта ўсё, што мае гаспадарка? – паспешліва змяніў тэму гаворкі

Скачать книгу