Парыж, Эйфелева вежа і…. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Парыж, Эйфелева вежа і… - Виктор Правдин страница 11

Жанр:
Серия:
Издательство:
Парыж, Эйфелева вежа і… - Виктор Правдин

Скачать книгу

не зважаючы на чаргу ў прыёмнай, уварваўся ў кабінет Дабрынкіна, кіраўніка калгаса «Новы шлях». І назву калгаса, і прозвішча старшыні Гурскі прачытаў на шыльдзе за тыя некалькі крокаў, што зрабіў да начальніцкага кабінету. І сакратарку, і людзей ў чарзе Гурскі не здзівіў, яго быццам тут ведалі і нават чакалі. Ніхто не запярэчыў ягонай нахабнай бесцырымоннасці, толькі жанчыны зашапталі ў спіну, але так, каб пачулі ўсе:

      – Шапка не зваліцца, калі чалавек павітаецца…

      – І карова не бык… Які гаспадар недаглядзіць, той яна і на чырвонае скокне…

      У кабінеце Гурскі і слова не паспеў сказаць, як лысы невысокі таўстун, гадоў сарака, у зялёным гарнітуры з дэпутацкім значком раённага савету на лацкане, выкуліўся з-за стала, заспяшаўся насустрач:

      – Ведаем, ведаем Вашу бяду… – ён ухапіў руку Гурскага, моцна сціснуў. – Машына застрахаваная?.. Але што пытацца, гэткая тэхніка павінна ад усяго быць застрахаванай!.. А Вы сядайце, у нагах, як кажуць…

      Ён амаль сілай усадзіў Гурскага ў праседжанае крэсла каля часопіснага століка, сам уладкаваўся насупраць і, не азіраючыся на дзверы, уладарна загадаў:

      – Манька, гарбаткі падай! Сваёй, фірменнай!

      Старшыня выцягнуў з кішэні насоўку, выцер спатнелы твар, шыю і памякчэлым голасам дадаў:

      – І дзверы зачыні!.. У баб вушы цалейшыя будуць…

      Пачуўшы пра вушы, Алесь машынальна зірнуўся. І сапраўды: усе, хто быў у прыёмнай, цяпер стаялі ў дзвярным праёме і, не хаваючы цікаўнасці, разглядвалі госця, перашэптваліся. За спінамі высілася вусатая галава мужчыны з патухлай цыгаркай ў роце. Паперадзе – высокая хударлявая сакратарка з тоўстай русай касой на ледзь прыкметных вострых грудзях. Моцна сціснутыя кулачкі і асабліва вочы, непакорныя і жорсткія, не прадказвалі нічога добрага. Жанчына надрыўна ўздыхнула і скорагаворкай выпаліла:

      – Колькі разоў казаць: дома – Манька, на рабоце – Марыя Сцяпанаўна!..

      Наведвальнікаў, што таўкліся за яе спінай, быццам ветрам здзьмула. І своечасова. Сакратарка крутнулася, відавочна, ёй заўсёды было на кім спагнаць злосць, але, не ўбачыўшы сялян, выйшла, моцна грукнуўшы дзвярмі.

      Старшыня шчыра рассмяяўся, вялікі жывот неяк ненатуральна затузаўся, курносы твар запунсавеўся, і ён стаў падобны да добрага смяшлівага клоуна.

      «Вось і разгадка прозвішча старшыні», – падумаў Гурскі і выцягнуў з кішэні складзены міліцыяй пратакол дарожнага здарэння. Але гаспадар не хацеў выпускаць з рук ініцыятыву. Ён імгненна пасур’ёзнеў, устаў, тузануў крыссе пінжака і па-ваеннаму прадставіўся:

      – Дабрынкін Дзмітрый Дзмітрыевіч… Можна проста – Дзім Дзімыч… Старшыня сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Новы Шлях» і… – Дабрынкін трошкі сумеўся, кашлянуў у кулак, дадаў: – Па сумяшчальніцтве, так сказаць, – муж… жанчыны з касой… І, думаю, гарбаткі фірменнай не будзе…

      – Гурскі

Скачать книгу