Парыж, Эйфелева вежа і…. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Парыж, Эйфелева вежа і… - Виктор Правдин страница 8

Жанр:
Серия:
Издательство:
Парыж, Эйфелева вежа і… - Виктор Правдин

Скачать книгу

прыгожанькім жывоціку, – цалуючы жанчыну, гучна засмяяўся Андрэй.

      – За вас піць не буду, а за дзіця чарку падыму, – сказаў Алесь і адным махам праглынуў бурштынавую вадкасць.

      Нешта абдумваючы, ён трошкі пастаяў і, не падымаючы вачэй, крутнуўся да выхаду. З калідора, не паварочваючы галавы, кінуў:

      – Бывайце здаровы, больш мне няма чаго тут рабіць. Кватэра – падарунак пляменніку ці пляменніцы.

      – А бізнес!.. З бізнесам як? – кінуўся ўслед Андрэй; ён нагнаў брата ў самых дзвярах, ухапіў за руку: – Алесь, мы сёння павінны ва ўсім разабрацца… Табе непрыемна, але ж справа стаяць не будзе… Яе рабіць трэба.

      Алесь наўмысна не ўздымаў галоўнага пытання. Некалькі хвілін таму ён амаль паверыў у тое, што перад ім закаханыя, бескарыслівыя і летуценныя, што іх акрамя адно аднаго ніхто не цікавіць, і нічога ім не патрэбна. І раптам чуе: «… што будзе з бізнесам?» Вось табе і на!.. Вялікае і ўзнёслае зноў спусцілася з нябёсаў і ўперлася ў прозу жыцця. Зрэшты, ідучы сюды, ён не сумняваўся, што здарыцца менавіта так, бо ведаў сваю жонку, зведаў і братаву сквапнасць. Нарэшце ўсё стала на свае месцы: бізнес – галоўнае, дзеля чаго варылася ўся гэтая каша.

      – Згодзен, трэба працаваць, і вельмі шмат, – гледзячы брату ў вочы, пагадзіўся Алесь. – Ты ж гэткі гаспадар, як і я, усё, што ёсць, падзелена пароўну… Я працаваў на сумесны дабрабыт, а ты суцяшаў Люську… Зрэшты, баба з возу… Думаю, калі мяняцца месцамі, то мяняцца да канца… Забраў жонку, забірай і вупраж, і падводу, і хамут… Цяпер табе і карты ў рукі, пакажы, на што здатны. Палкі ў калёсы ўстаўляць не буду, не з рукі мне, але калі ўбачу, што не спраўляешся, – сваю частку бізнесу прадам…

      – Я выкуплю, – ускрыкнуў Андрэй.

      – Дурненькі, ён з нас смяецца, – злосна сказала Люся. – Якая самастойнасць, калі асноўны пакет акцый не твой.

      – Болей усяго на два працэнты… – адмахнуўся ад каханкі Андрэй. – Алесь уступіць… Мы ж браты…

      Алесь не верыў сваім вушам, падумаў, што Андрэй жартуе. Колькі хвілін углядаўся ў брата, намагаючыся зразумець, як далёка той зайшоў ў сваіх фантазіях, і, калі ўбачыў ў Андрэевых вачах непрыхаванае спадзяванне, стрымацца не змог, рассмяяўся.

      – Вой, не магу, – гучна рагатаў Алесь, – без нажа зарэзаў…

      Люся прынесла кубак вады, Алесь папіў, але вада не супакоіла.

      – Што тут смешнага? – сілячыся перакрычыць брата, запытаўся Андрэй.

      – За каго ты мяне трымаеш?.. – трошкі супакоіўшыся, запытаўся Алесь. – За дурня?.. Лоха?..

      Андрэй не адказаў. Паводзіны брата канчаткова збілі з панталыку, і, галоўнае, іх з Люсяй прагнозы наконт маёмасці не апраўдаліся. Андрэй яшчэ мог дапусціць, што брат сарвецца, кінецца на яго з кулакамі, але тое, што Алесь, як на тым «полі цудаў», адгадае ягоныя думкі пра «дурня і лоха», – прадбачыць не мог. Яшчэ тыдзень таму Андрэй быў упэўнены, што дзеля яго брат ахвяруе ўсім, аддасць апошняе, як было дагэтуль. Шукаючы падтрымкі, ён паглядзеў

Скачать книгу