Парыж, Эйфелева вежа і…. Виктор Правдин
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Парыж, Эйфелева вежа і… - Виктор Правдин страница 5
Ён няспешна на ўсе гузікі зашпіліў пінжак, прыдзірліва агледзеў сябе ў салонным люстэрку, паправіў на голай шыі гальштук і, выцягнуўшы з нагруднай кішэні партманет, аддаў прапаршчыку. Пакуль міліцыянер вывучаў паперы, намацаў у бардачку бутэльку, радасна ўскрыкнуў:
– А калі я дома, то і выпіць не грэх, – але, убачыўшы, што гэта шампанскае, скрывіўся, быццам пракаўтнуў нешта кіслае, кінуў бутэльку на пасажырскае сядзенне, горка выдыхнуў: – Сёння шампанскае не для мяне, сёння душа патрабуе мацнейшага…
– Паперы ў поўным парадку, – казырнуў прапаршчык, – а вось з Вамі, відаць, нешта кепскае здарылася… Мы можам дапамагчы?..
– Дзякуй, ужо дапамаглі… Вярніце дакументы і пакіньце мяне ў спакою!
– У прафілактычных мэтах часова канфіскуюцца ключы, вадзіцельскае пасведчанне і тэхнічны пашпарт. Іх зможаце забраць у дзяжурнага па аддзеле міліцыі, але толькі раніцай… Спадзяюся, адрас ведаеце.
– Я для надзейнасці і нумары скруціў, – па-дзіцячы шморгнуўшы носам, радасна засмяяўся той, што быў у плашч-палатцы, – гэта каб не ўздумаў уцякаць.
– Што, ключы прыхапілі і нумары садралі? – абурана ўскрыкнуў Алесь. – Не маеце права, гэта незаконна.
– Незаконна паркаваць машыну на тратуары і брыдка да бяспамяцтва напівацца, тым больш у машыне, – узвысіў голас прапаршчык і кінуў на калені Гурскаму пульт аховы з бірулькай. – Пільнуйце сваю крэпасць і беражыце сябе… Жыць – не толькі мёд піць…
Застаўшыся адзін, Алесь цяжкавата высунуўся з машыны і, валюхаючыся, зрабіў некалькі крокаў. Здранцвелыя ад доўгага сядзення ногі не надта слухаліся, і ён, прытуліўшыся спінай да дрэва, некалькі разоў прысеў. Калі адчуў гарачыню ў лытках, шырока закінуў рукі за галаву і, ўглядаючыся ў перадсвітальнае неба, з асалодай удыхнуў начную прахалоду.
Навальніца скончылася, але высокі вецер яшчэ шапацеў у разгалістых, густалістых кронах, і цяпер з абмытых дрэў сыпаліся важкія дажджавыя кроплі.
Вецер, дождж, неба, якое ён бачыў праз хісткія кроны, нечакана супакоілі. Змучаную рэўнасцю душу паціху напаўняла шчымлівае пачуццё адзіноты, і, як ні дзіўна, гэтакі стан яму падабаўся ўсё больш і больш. Думкі прасвятлелі, хмелю як і не было, толькі не выходзіла з галавы пачутае: «Жыць – не толькі мёд піць».
На другі дзень душным надвячоркам Гурскі з затоеным хваляваннем пераступіў парог кватэры, якая да нядаўняга часу і сапраўды была ягонай крэпасцю. Убачыў насупленага злога брата, якога не спадзяваўся тут сустрэць, сваю, але ўжо не сваю жонку, што ўзрушана нешта даводзіла Андрэю, і ў памяці імгненна ўсплылі звады, якія ўспыхвалі паміж ім і Люсяй, здавалася, без усялякай на тое прычыны. У сямейных сварках Алесь заўсёды саступаў і толькі цяпер, у гэтую хвіліну, зразумеў і прычыну частых лаянак,