.

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу - страница 3

Автор:
Жанр:
Серия:
Издательство:
 -

Скачать книгу

паўслове Андрэя перапыніў нечаканы шалёны парыў свежага ветру, які шумна расчыніў балконныя дзверы, разгульна ўварваўся ў кватэру, ветразямі зашкамутаў пад самай столлю занавескі, і адразу нешта цяжкае бразнулася. Праз секунду загрукатала, загрымела, што аж пад нагамі задрыжэла падлога, быццам страляючы з рознакаліберных гармат, пакацілася па небе калясніца Пяруна.

      – Кітайская ваза… чатырнаццатае стагоддзе… – ускрыкнула Люся і кінулася ў цёмны пакой.

      Скуранка саслізнула з яе цела і распласталася на падлозе.

      – Хоць бы не разбілася… Усё ж дынастыя Мін… – заклапочана ўскрыкнуў Андрэй і крутнуўся наўздагон за палюбоўніцай.

      У гэтую хвіліну шматлікія сляпучыя маланкі нарэшце разбудзілі разамлелае ад летняй спёкі неба і цяпер, як згаладалыя лютыя звяры, ірвалі яго на часткі. Паднябессе прамянілася сотняй, тысяччу асляпляльна-белых феерверкаў, сіняватае трапяткое святло разлілося па пакоях, запахла азонам… Перапалоханыя непагаддзю палюбоўнікі знерухомелі і, быццам манекены, застылі пасярод спальні.

      – І даўно ты з ёй? – крыкнуў Алесь, але Андрэй не пачуў: аглушальны гром праглынуў і словы, і вулічны шум, і ўвесь горад. – Ажаніўся на сваю бяду! – скрозь зубы працадзіў Алесь, махнуў рукой, невядома чаму падняў скуранку і выйшаў, моцна бразнуўшы дзвярмі.

      На вуліцы праліўны дождж у нейкі момант здаўся жыватворным, але не было ў ім той ачышчальнай сілы, што радасцю магла напоўніць спусцелую душу, вярнуць прыніжаны мужчынскі гонар, супакоіць неўтаймаваныя пачуцці, абражаныя здрадай. Паветра не хапала. Алесь адчайна ірвануў кашулю на грудзях і закрычаў ва ўсю моц:

      – Лю-дзі-і-і!.. Паглядзіце на раганосца!..

      На яго помслівую крыўду адгукнулася толькі навальнічнае неба ярасным, грукатлівым громам, але і ў яго гнеўных перакатах Алесь пачуў улюбёныя Андрэевы словы: «Пер-р-рацерці сітуацыю… бар-р-рдэль…»

5

      Тое, што адбывалася ў зале суда, было падобна на казку. На пытанне ашаломленага суддзі: «Хто Вы?» – губы невядомага кранула белазубая ўсмешка: «Андрэй Іванавіч Лісаў, брат-блізнюк Алеся Пятровіча Гурскага. Так што памылачка, грамадзянін суддзя, выйшла… На фотках я, і цяпер трэба неяк перрацерці сітуацыю… Нельга дазваляць прайдзісветам ператвараць суд ў бар-рдэль…» – ён зняў кашулю: на правым плячы была татуіроўка ашчэранай пашчы тыгра.

      У той памятны дзень душа Алеся напоўнілася яшчэ неспазнаным радасным усведамленнем таго, што на агромністым белым свеце ён не адзін, у яго ёсць родны брат, падобны на яго, як дзве кроплі вады, гэткі ж высокі, русавалосы, шэравокі, шырокі ў плячах. Гурскаму, выхаванцу дзіцячага дома, гэткае магло прысніцца толькі ў чароўным сне.

      Радасці ніколі не бывае многа, і ў Алеся раптам зацеплілася надзея: а што, калі і маці з бацькам жывыя і ўсе гады шукалі свайго сыночка? Ад уяўлення закружылася галава. Сёння ён паверыў бы і Дзімку, дзетдомаўскаму сябруку, як некалі,

Скачать книгу