Парыж, Эйфелева вежа і…. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Парыж, Эйфелева вежа і… - Виктор Правдин страница 4

Жанр:
Серия:
Издательство:
Парыж, Эйфелева вежа і… - Виктор Правдин

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      Тое, што адбылося ў зале суда, выклікала незвычайнае ажыўленне ў сродках масавай інфармацыі. Напэўна, усе газеты напісалі пра бізнесмена Гурскага, ягоную незвычайную чалавечнасць і дабрыню, тэлебачанне зняло дакументальны фільм «Браты знайшлі адзін аднаго». Праўда, не засталося па-за ўвагай і тое, што Андрэй прыцягваўся да крымінальнай адказнасці… Імгненна разнеслася чутка, што кандыдат у дэпутаты бізнесмен Гурскі дапамагае ўсім, хто гаруе ў нястачы, і, зрэшты, ён варты большага, чым быць дэпутатам…

      Гэтага было дастаткова, каб Алесь трапіў у спіс «ненадзейных» і кантралюючыя органы рознага кшталту амаль на паўгода запаланілі кабінеты офіса. Без усялякага тлумачэння былі заблакіраваны рахункі, і дзейнасць фірмы практычна спынілася. Гурскі цярпеў страты і ўжо не думаў пра дэпутацтва… Як мог, ратаваў сітуацыю. Каб разлічыцца па крэдытах і іншых пазыковых абавязацельствах, давялося распрадаць не толькі маёмасць фірмы, але і асабістую. Калі нічога не засталося, кантралёры імгненна зніклі і быццам у насмешку пахвалілі Гурскага за добра наладжаную справу, кожны жадаў поспеху. У прыватнай размове адзін з начальнікаў нават пашкадаваў сябе, што гэтулькі часу марна патраціў, а ўсё з-за неправеранай інфармацыі…

      Алесь быў на мяжы нервовага зрыву. Як аднаўляць бізнес, калі няма ўпэўненасці ў заўтрашнім дні? Цяжка бачыць, як у пакутах выпешчаная справа знішчаецца чужой нядобрай воляй, часцяком рушыцца не свядома, а з-за глупства, па неабдуманасці. Гурскі быў на раздарожжы, усё часцей прыходзіла думка з’ехаць за мяжу і там шукаць шчасця.

      Нечакана зноў аб’явіўся рэдактар-шантажыст і весела, пасваяцку загугнявіў у тэлефонную трубку пра тое, што Гурскі пажынае пасеянае, што праз сваю маладосць не ўбачыў карысці ў супрацоўніцтве. Звысоку павучаў, наказваў у будучым не сварыцца з прэсай, а сябраваць з «чацвёртай уладай».

      Ад пачутага ў Алеся нуду як рукой зняло. Цяпер ён добра ведаў, каму і за што абавязаны развалам фірмы. Гэта падштурхнула, надало рашучасці, і ён апантана ўзяўся за працу. Атрыманую навуку засвоіў на ўсё жыццё, на сабе зведаў, як ворага можна калі не задушыць, то добра-такі прыдушыць у сяброўскіх абдымках.

6

      У машыне Алесь зацята глытаў каньяк, пакуль яго істэрычныя п’яныя крыкі не зліліся ў адно працяглае завыванне і моташны цяжкі сон не ўзяў верх. І не сон гэта быў, а хутчэй непрабуднае, п’янае забыццё, таму і не мог уцяміць, што не маланка бліскае, не гром грыміць, а нейкія людзі слепяць, крычаць і трасуць яго расхрыстанае цела.

      – Ён вочы расплюшчыў, – аднекуль здалёк даляцеў напружаны голас.

      – Вушы… Вушы круці… Імгненна ў норму прыйдзе, – утомлена раіў нехта нябачны.

      – Вушы не чапаць… Яны абмарожаныя, – п’яна прахрыпеў Алесь, намацаў пад сядзеннем рычажок, тузануў, і спружыністае пругкае крэсла склалася разам з ім.

      Мутнаватымі асалавелымі

Скачать книгу