Парыж, Эйфелева вежа і…. Виктор Правдин
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Парыж, Эйфелева вежа і… - Виктор Правдин страница 16
Цяпер Дабрынкін не выглядаў гэткім прастачком, здавалася, нават ростам пабольшаў, гаварыў гучна, упэўнена:
– На апошнім агульным сходзе мы, а дакладней вы, прагаласавалі за тое, каб выціснуць з тэхнікі ўсё магчымае і не магчымае, а толькі потым, аднавіўшы пагалоўе жывёлы, дабудаваўшы фермы, майстэрні і аграгарадок, думаць пра новыя трактары і камбайны.
– На гэтых, – адзін з трактарыстаў махнуў рукой на старыя камбайны, – і на чай не заробіш… Як сям’ю карміць?..
– Мы газеты чытаем і ведаем, што ў Лацянкова з Бялыніцкага раёна механізатары атрымоўваюць міністэрскую зарплату, – няўпэўнена пераступіўшы з нагі на нагу, выпаліў трактарыст з чырвоным тварам і чорнымі акулярамі на носе.
– А яшчэ ў іх масла хлебам мажуць! – ва ўнісон пачутаму паблажліва пакпіў з трактарыста старшыня і сурова дадаў: – У чужой кішэні лёгка грошыкі лічыць, ад зайздрасці багатым не станеш… А калі хочаш міністэрскі заробак, ідзі ў міністры…
– Ха-ха-ха, – дружна зарагаталі трактарысты, – наш Федзька ў міністэрскім крэсле…
Перасільваючы смех, хтосьці перадражніў дыктара радыё:
– Увага, увага, гаворыць беларускае радыё, перадаём апошнія звесткі з палёў… Сягоння Фёдар Дустаў паддаў, падсыпаў дусту Дабрынкіну, старшыні сельскагаспадарчага прадпрыемства «Новы шлях»…
– Ха-ха-ха…
З высокіх бяроз, што раслі непадалёк, узнялася чарада перапужаных крыклівых варон. Гэта зрабіла гаворку зусім жартаўлівай.
– А вось і электарат новаспечанага міністра, – прабасіў трактарыст, які гаварыў пра сям’ю.
– Электарат крыклівы, бесцырымонны і развязны, як і будучы міністр, – дадаў інжынер.
Трактарысты за словам у кішэнь не лезлі, жарты, кпіны сыпаліся з усіх бакоў. Рагаталі доўга да слёз, і нават Федзя, зняўшы акуляры, далонню цёр вочы. Калі смех пачаў аціхаць, Дабрынкін нечакана для ўсіх запытаўся:
– А што, мужыкі? Мо сапраўды пусцім фермы пад нож і будзем катацца на новай тэхніцы?
Трактарысты імгненна прыціхлі, нехта заклапочана запытаўся:
– Праесці нядоўга, а потым што? Недзе людзі працуюць і добра зарабляюць, а мы?.. Хіба з іншага цеста?.. Лайдакі і абібокі?..
– Як кажуць, не ў брыво, а ў вока… На гэта з наскоку і не адкажаш… Дый адна ластаўка вясны не робіць… Як жыць і працаваць далей, талакой вырашаць будзем… Праз два дні на сходзе, – стрымана ўсміхнуўся старшыня і, хітравата зірнуўшы на суразмоўцаў, ажывіўся: – А я згодны, што без новай тэхнікі на ногі не станем. Толькі каму на ёй працаваць? Вось