Праклятыя госці сталіцы. Альгерд Бахарэвiч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праклятыя госці сталіцы - Альгерд Бахарэвiч страница 2

Праклятыя госці сталіцы - Альгерд Бахарэвiч

Скачать книгу

трэсьці – спыніш зацеклую руку, і цябе аддадуць, прададуць, каму? ну хаця б вунь той цётухне, якая ўжо аблізваецца, прагна паглядаючы на Назара; гальштук на яе шыі як скрываўленыя нажніцы. Назар спалохана круціў шыяй, ловячы ў натоўпе вочы маці, а тая сьмяялася разам з усімі; сярод гэтага гурту кожная магла б быць ягонай мамаю.

      Назар пакутліва імкнуўся зразумець, чаго ж ад яго хочуць усе гэтыя малыя й вялікія людзі. Аднак марна ён спадзяваўся, што калі-небудзь яму адкрыюцца іхныя сакрэты. Ад напружаньня яму часта балела галава – кволы Назараў розум настойліва чапляўся за думку, што ў падзеях, удзельнікам якіх яго прымушалі станавіцца, маецца нейкая прыхаваная заканамернасьць: ухапіць бы яе за хвост, і тады можна будзе стаць часткай зьвяна. Неўзабаве ён адмовіўся ад такіх пошукаў – высьветлілася, што неабходна проста глядзець на іншых, і яны ўтрымаюць цябе на паверхні.

      6

      Аднойчы ўзімку хлопчыкаў, зь якімі Назар быў вымушаны дзяліць блакітны пакой на другім паверсе школы, маладая крыкуха паставіла ў рад тварамі да сьцяны й загадала не азірацца. Назар Мінус паслухмяна замёр; хвіліны ішлі павольна, бы сьняжынкі за вакном; нехта зьлева калупаўся ў носе. Блакітная сьцяна ад доўгага сузіраньня выядала вочы нібы хлёр. “Раз, два, тры!” – заенчыла настаўніца. Дазволена было абярнуцца. На іх кінуліся дзяўчынкі, да міргаючага, успацелага Назара падбегла лядашчая Наташа Рабецкая, надзела на шыю чорную палку з плястмасы, прамармытала нешта неразборлівае й пасьпешліва ўцякла ў бясьпечны жаночы статак.

      Жывы куток школы складалі маркотны кот, якога кармілі ліверкай, і мікраскапічная птушка. Бывала, на занятках ката засоўвалі ў пусты акварыюм, і рота школьнікаў вісела над ім, расьпіхваючы адзін адного лакцямі. Кот шыпеў, выгінаў хвост, але потым скараўся й, сьцяўшыся, беспасьпяхова спрабаваў схавацца між празрыстых сьценак. Дзеці ўпотай чакалі, калі ж кот наробіць ад страху – усім была цікавая рэакцыя настаўніцы. Кот з сумнай зайздрасьцю глядзеў на птушку ў клетцы. Назар з казак ведаў, якая сувязь існуе паміж катамі й птушкамі, ён адчыніў аднойчы клетку й праз паўгадзіны насельніцтва жывога кутку скарацілася на адну істоту. Яго абазвалі загадкавым словам “фашыст”, і з таго часу прыродазнаўства ў Назара Мінуса неяк не ішло.

      Часам Назару здавалася, што разгадка блізкая, у ягонай галаве цьмяна мігцела нешта падобнае на разуменьне, заставалася зрабіць некалькі крокаў да той запаветнай рыскі, за якой аднаклясьнікі, узяўшыся за рукі, смакталі з дарослых пажыўны сок дзяцінства – Назар ступаў наперад, і тут жа на яго, нібы аркан, налятаў неадчэпны ўспамін: ён, Назар Мінус, сіненькі, няздатны да плачу, на паўшляху паміж тым сусьветам і гэтым, назад дарогі няма, а ёсьць толькі выбар паміж жыцьцём і сьмерцю, права на які належыць зусім не яму. І перад такімі згадкамі любыя аўтаматы Калашнікава і птушкі Пржэвальскага выглядалі лухтой.

      7

      “Не разумею”, – крэмзаў ён пальцам па замерзлым шкле; перапынак паміж

Скачать книгу